19 траўня 2024, Нядзеля, 17:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польскамоўную школу ў Гродне пагражаюць перавесці на расейскую мову

24
Польскамоўную школу ў Гродне пагражаюць перавесці на расейскую мову

Адзіную ў Гродне школу з польскай мовай навучання ў 2012 годзе могуць зрабіць расейскамоўнай.

Пра гэта паведамляюць бацькі дзяцей, якія навучаюцца ў школе. Па іхніх словах, гарадскія ўлады маюць намер перанесці ў дадзеную школу некалькі класаў з суседняй перапоўненай расейскамоўнай школы. Дырэктарка польскай школы Данута Сурмач адмовілася ад якіх-небудзь каментароў па дадзенай падставе.

У сваю чаргу адзін з бацькоў, актывіст польскай нацыянальнай меншасці ў Беларусі Веслаў Кеўляк прыгразіў акцыямі пратэсту, калі русіфікацыя польскай школы афіцыйна пацвердзіцца, перадае «Тэлеграф» са спасылкай на Rzeczpospolita.

Між тым, дадзеная школа належыць не беларускім уладам, а афіцыйна зарэгістраванаму Саюзу палякаў у Беларусі. «Фармальна школа належыць СПБ, і ніякае рашэнне, якое датычыцца яе, не можа быць прынятае без кансультацый з уладальнікам», - адзначыў сакратар СПБ Эдвард Калоша.

Па ягоных словах, пытанні дзейнасці польскай школы рэгулююцца пагадненнем паміж СПБ і органамі адукацыі Беларусі. «Гэта значыць, што без згоды Вярхоўнага савета Саюза любыя істотныя рэформы прынцыпаў навучання ў школе з'яўляюцца незаконнымі, у тым ліку з пункту гледжання беларускага заканадаўства», - падкрэсліў ён.

У сваю чаргу выконваючы абавязкі кіраўніка СПБ Мечыслаў Лысы заявіў, што распачне ўсе неабходныя меры для таго, каб польская школа ў Гродне працягвала існаваць.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках