23 лiстапада 2024, Субота, 6:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы Рыгі выказалі падзяку Латвіі за падтрымку санкцый

7
Беларусы Рыгі выказалі падзяку Латвіі за падтрымку санкцый

Беларускі каардынацыйны цэнтр у Рызе выказаў падзяку ўраду і МЗС Латвіі за падтрымку эканамічных санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі.

«Візавыя абмежаванні Еўрапейскага Звяза ў адносінах да дзяржаўных служачых рэпрэсіўных структур аўтарытарнага рэжыму павінныя быць адмененыя толькі пасля вызвалення і поўнага аднаўлення грамадзянскіх правоў усіх палітычных зняволеных у Беларусі. Эканамічныя санкцыі супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі павінныя паступова ўзмацняцца, калі ён працягне ігнараваць міжнародныя абавязальніцтвы Рэспублікі Беларусь, якія датычацца правоў чалавека, дэмакратычных выбараў, свабоды сходаў і распаўсюджвання інфармацыі», - гаворыцца ў прэс-рэлізе Каардынацыйнага Цэнтра ў Рызе для Беларускага Грамадзянскага Таварыства.

Па ініцыятыве НУА створаная спецыяльная дарадчая экспертная група беларускіх эканамістаў і палітычных аналітыкаў, якая падрыхтуе прапановы адносна далейшага пашырэння мэтавых санкцый супраць дыктатуры ў Беларусі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках