28 красавiка 2024, Нядзеля, 12:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Белнафтахім» шантажуе ЕЗ

66
«Белнафтахім» шантажуе ЕЗ

У канцэрне «Белнафтахім» не выключаюць магчымага павышэння коштаў на паліва на ўнутраным рынку.

Адбудзецца гэта ў выпадку пашырэння санкцый Еўразвяза ў дачыненні да беларускіх прадпрыемстваў па аналогіі з санкцыямі, якія былі ўведзеныя ЗША ў 2007 годзе.

«Канцэрн негатыўна і адмоўна ставіцца да магчымага пашырэння санкцый у дачыненні да Беларусі і сваіх прадпрыемстваў. Мы лічым, што гэтая мера закране не толькі калектывы прадпрыемстваў, але і кожнага беларуса, ды і некаторых еўрапейцаў. Таму што, калі НПЗ не змогуць за кошт экспартных паставак падтрымліваць кошты на ўнутраным рынку на сацыяльна нізкім узроўні, то кошты павысяцца», - заявіла агенцтву «Інтэрфакс-Захад» прэс-сакратар канцэрна «Белнафтахім» Марына Касцючэнка.

М.Касцюэнка падкрэсліла, што супраць магчымага ўзмацнення жорсткасці санкцый пярэчаць і замежныя партнёры беларускіх прадпрыемстваў.

«Замежныя партнёры нашых прадпрыемстваў негатыўна ставяцца да такой магчымай меры і лічаць гэта праявай нядобрасумленнай канкурэнцыі з боку аналагічных прадпрыемстваў Еўропы», - сказала прадстаўніца канцэрна.

Яна заўважыла, што «беларускія НПЗ - гэта прадпрыемствы, якія працуюць на карысць усяго народа, плацяць падаткі і вядуць адкрыты і празрысты бізнес не на карысць нейкага аднаго канкрэтнага чалавека, бізнесмэна».

Як паведамлялася, ЕЗ 23 сакавік узмацніў візавыя і эканамічныя санкцыі супраць Беларусі, імкнучыся такім чынам падштурхнуць беларускія ўлады да вызвалення з турэмнага зняволення шэрагу апазіцыйных актывістаў, якіх у Еўропе лічаць палітвязнямі. У прыватнасці, санкцыі былі ўведзеныя ў дачыненні да кампаній «Трайпл» і «Юнівест-М», якія раней ажыццяўлялі давальніцкую перапрацоўку нафты на беларускіх НПЗ.

У 2007 годзе Мінфін ЗША увёў эканамічныя санкцыі ў дачыненні да канцэрна «Белнафтахім» і ягоных даччыных структур, зарэгістраваных у краінах Еўразвяза. У прыватнасці, былі замарожаныя ўсе банкаўскія рахункі «Белнафтахіма», якія знаходзяцца пад амерыканскай юрысдыкцыяй, і ягоных прадстаўніцтваў у Германіі, Латвіі, Украіне, Расеі і Кітаі, а таксама рахункі «Belneftekhim USA, Inc». Акрамя таго, амерыканскім бізнесмэнам было рэкамендавана ўстрымацца ад кантактаў з беларускім канцэрнам.

Напісаць каментар 66

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках