26 снежня 2024, Чацвер, 8:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лябедзьку, Калякіна і Атрошчанкава будуць судзіць выязным судом

24
Лябедзьку, Калякіна і Атрошчанкава будуць судзіць выязным судом

Апазіцыйных палітыкаў Анатоля Лябедзьку, Сяргея Калякіна і Аляксандра Атрошчанкава будуць судзіць на выязным паседжанні суда.

Пра гэта БелаПАН паведаміў бацька Атрошчанкава. «У ізалятары часовага ўтрымання мне паведамілі, што суд адбудзецца ў 12 гадзін у лінейным аддзяленні міліцыі», - сказаў Сяргей Атрошчанкаў.

Нагадаем, Лябедзька, Калякін і Атрошчанкаў былі знятыя з цягніка Менск - Масква ў Оршы ў ноч з 27 на 28 сакавіка. З расейскай сталіцы яны планавалі вылецець у Брусель. Спачатку супрацоўнікі мытні заявілі, што апазіцыянеры падазраюцца ў транспартоўцы наркатычных сродкаў, пазней стала вядома, што іх вінавацяць у дробным хуліганстве, нібыта здзейсненым у цягніку. Чакалася, што затрыманых асудзяць ў судзе Оршы і Аршанскага раёна ў той жа дзень, але працэсы без тлумачэння прычын перанеслі на 29 сакавіка. Увесь гэты час Лябедзька, Калякін і Атрошчанкаў знаходзяцца ў ІЧУ ў Оршы.

Як паведамлялася раней, у Брусэлі прадстаўнікі апазіцыі планавалі прыняць удзел у прэзентацыі новай праграмы ЕЗ «Еўрапейскі дыялог для мадэрнізацыі Беларусі», якая адбудзецца сёння, а таксама сустрэцца з прадстаўнікамі Еўракамісіі. Аляксандр Атрошчанкаў, акрамя таго, быў запрошаны на запіс інтэрв'ю для «Русской службы новостей» у Маскве.

Варта адзначыць, што ў пачатку сакавіка Лябедзька і Калякін ўжо сутыкаліся з падобнай праблемай. Беларускія памежнікі не выпусцілі іх у Літву на той падставе, што абодва лідара апазіцыйных партый знаходзяцца ў так званым спісе невыязных з Беларусі. Аднак ніякіх абвінавачванняў ім тады не прад'яўлялі.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках