17 траўня 2024, Пятніца, 10:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Штэфан Фюле асудзіў арышт беларускіх палітыкаў

3
Штэфан Фюле асудзіў арышт беларускіх палітыкаў

Прэс-сакратар еўракамісара Анка Падурару паведаміла, што Штэфан Фюле асудзіў затрыманне ў Оршы трох прадстаўнікоў беларускай апазіцыі.

Сёння ў Брусэлі Штэфан Фюле прэзентаваў новую праграму ЕЗ «Еўрапейскі дыялог для мадэрнізацыі Беларусі», перадае БелаПАН.

«Я рады, што магу пачаць станоўчую праграму ў дачыненні да Беларусі ў гэты складаны час, разам з прадстаўнікамі беларускай апазіцыі і грамадзянскай супольнасці. Я спадзяюся, што нашая сумесная і мэтанакіраваная праца дапаможа нам удакладніць разуменне таго, як сучасная і дэмакратычная Беларусь магла б выглядаць у будучыні, і што нам патрэбна, каб гэтага дасягнуць», - адзначыў камісар ў адмысловым прэс-рэлізе.

На прэзентацыі не змаглі прысутнічаць лідэр Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, старшыня Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» Сяргей Калякін і каардынатар кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Аляксандр Атрошчанкаў. Яны былі знятыя з цягніка Менск - Масква ў Оршы ў ноч з 27 на 28 сакавіка. З расейскай сталіцы яны планавалі вылецець у Брусэль. Спачатку супрацоўнікі мытні заявілі, што апазіцыянеры падазраюцца ў транспартоўцы наркатычных сродкаў, пазней стала вядома, што іх вінавацяць у дробным хуліганстве, нібыта здзейсненым у цягніку. Суд над затрыманымі праходзіць у цяперашні час у Оршы. Увесь час да суду апазіцыянеры знаходзіліся ў ізалятары часовага ўтрымання.

«Мы асуджаем той факт, што ўлады перашкодзілі некаторым ўдзельнікам прыехаць у Брусэль. Але гэта не перашкодзіць нам прыняць да ўвагі і зрабіць неад'емнай часткай дыялогу погляды гэтых людзей. Можаце не сумнявацца, мы ўключым у гэты дыялог усіх, хто мае бачанне лепшай, еўрапейскай будучыні для Беларусі», - заявіў сёння ў Брусэлі еўракамісар Фюле.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках