26 снежня 2024, Чацвер, 16:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чарговы скандал: У Беларусь не пусцяць назіральнікаў АБСЕ і ЕЗ

198
Чарговы скандал: У Беларусь не пусцяць назіральнікаў АБСЕ і ЕЗ

З такой ідэяй выступіла неўязная ў ЕЗ кіраўніца ЦВК Беларусі Лідзія Ярмошына.

Місія АБСЕ думае штампамі, якія тыражуе на працягу многіх выбарчых кампаній у розных краінах. Такое меркаванне ў інтэрв'ю БелТА выказала старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Беларусі Лідзія Ярмошына, каментуючы ацэнку місіі АБСЕ прэзідэнцкіх выбараў у Расеі.

«Ацэнка з боку АБСЕ ў гэты раз была больш мяккая, чым звычайна», - лічыць Лідзія Ярмошына. У той жа час АБСЕ працягвае выкарыстоўваць штампы. «Напрыклад, яны адпрацавалі на Беларусі, а цяпер выкарыстоўваюць і ў Расеі, Казахстане такі штамп, як «Цэнтральнай выбарчай камісіі не хапала калегіяльнасці». Маецца на ўвазе, што не кожная скарга, якая паступае ў ЦВК, была разгледжаная на яго пасяджэнні. «Але ж гэта фізічна немагчыма зрабіць ні ў адной з краін», - сказала кіраўніца Цэнтрвыбаркама.

На ейную думку, улічваючы ўсе абставіны, пры фарміраванні місіі АБСЕ на парламенцкіх выбарах у Беларусі варта выключыць з яе складу прадстаўнікоў краін Еўразвяза, таму што менавіта гэтыя дзяржавы ўжываюць у дачыненні да Беларусі санкцыі, візавыя абмежаванні.

«Чаму мы іх прадстаўнікоў павінныя пускаць у краіну? Мы ж кожны раз на мінулых выбарах падавалі магчымасць і выдавалі мандаты назіральнікаў ўсім амбасадарам краін ЕЗ, акрэдытаваных у Менску, хоць яны не ўваходзілі ў склад місіі АБСЕ. Гэта быў крок добрай волі. І ініцыявала яго кожны раз я - ветэран спісаў неўяздных з 2004 года! Не разумею, навошта мы зараз павінныя дэманстраваць такія прыгожыя жэсты, калі людзі іх не ў стане ацаніць?» - сказала старшыня ЦВК.

Напісаць каментар 198

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках