19 траўня 2024, Нядзеля, 7:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ярмошына назвала выбары ў Расеі «элегантнымі»

50
Ярмошына назвала выбары ў Расеі «элегантнымі»

Старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына назвала бездакорнымі прэзідэнцкія выбары ў Расеі з пункту гледжання іх арганізацыі, а іх вынікі - натуральнымі.

«Гэтыя выбары ў Расеі я б назвала элегантнымі. Па арганізацыі, празрыстасці і па тых намаганнях, якія ўклала ўлада ў гэтую выбарчую кампанію, гэта самая прыкметная і бездакорная кампанія за ўвесь перыяд назірання мною за выбарамі, то бок з 2000 года», - заявіла агенцтву «Інтэрфакс-Захад» Л.Ярмошына, якая прыняла ўдзел у міжнародным назіранні за выбарамі прэзідэнта РФ.

Кіраўніца беларускага ЦВК адзначыла, што крытыка апанентаў расейскай улады з нагоды выбараў - «гэта ўсё хатнія нарыхтоўкі, гэта тая «дуля ў кішэні», якую трымалі незалежна ад вынікаў выбараў». «Лічу, што вынік атрыманы, ён адэкватны рэальнаму волевыяўленню выбаршчыкаў», - сказала старшыня ЦВК.

Можа быць, працягнула Л.Ярмошына, «ён (вынік - ІФ) быў бы іншым, калі б выбары праводзіліся ў снежні і не былі б прынятыя ўсе гэтыя намаганні. Магчыма, тады была б нейкая верагоднасць другога тура», - сказала яна.

Л.Ярмошына таксама заявіла, што «вынік выбараў натуральны яшчэ і таму, што апаненты ўлады сваімі шумнымі акцыямі напалохалі абывацеля». «Калі ідзе гаворка аб выжыванні, то спрацоўвае самы галоўны інстынкт чалавека - інстынкт самазахавання», - адзначыла старшыня ЦВК. Дарэчы, дапоўніла яна, «ён спрацаваў і ў Рэспубліцы Беларусь у снежні 2010 года (на прэзідэнцкіх выбарах - ІФ)».

Л.Ярмошына не бачыць таго, што можна было б запазычыць з расейскага досведу для правядзення будучых выбарчых кампаній у Беларусі. «Усё, што рабіла Расея, па крайняй меры, у інфармацыйным плане, у той ці іншай меры ўжывалася і ў нас падчас прэзідэнцкіх выбараў 2010 года. Гэта максімальная лібералізацыя самога працэсу вылучэння, гэта крокі насустрач - дыскусійныя, інфармацыйныя, якія таксама былі зробленыя уладай», - заявіла Л.Ярмошына.

«Але вэб-камерамі мы, вядома, свае ўчасткі абсталяваць не будзем. На мой погляд, гэта больш іміджавы праект», - адзначыла старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі.

Напісаць каментар 50

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках