Улады дазволілі «Ітэры» дабудаваць пачатае ў «Мінск-сіці»
4- 10.04.2012, 11:28
Менскія ўлады і расейская кампанія «Ітэра» дамовіліся аб безкампенсацыйным скасаванні інвестыцыйнай дамовы аб рэалізацыі праекта «Менск-сіці».
Аб гэтым сказаў кіраўнік Менаблвыканкама Мікалай Ладуцька газеце «Советская Белоруссия».
«...Скасаванне дамовы - справа не аднаго дня. Мы лічым, што нейкіх выплат ні адзін з бакоў рабіць не будзе», - сказаў Ладуцька.
«Ітэра» ужо пабудавала 4 жылыя дамы ў межах «Менск-сіці» і фактычна прыступіла да ўзвядзення яшчэ трох, заканчэнне будаўніцтва якіх пры згодзе ўладаў, па меркаванні кампаніі, можна расцэньваць «адступнымі» за выхад з праекта.
«Кампанія вяла забудову чатырох дамоў... Яшчэ два дамы запраектаваныя, адзін ужо будуецца. Мы ўнеслі прапанову, каб яны былі дабудаваныя», - паведаміў Ладуцька.