24 лiстапада 2024, Нядзеля, 23:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхары вуліцы Заслаўскай не дапусцілі ўшчыльнення

17
Жыхары вуліцы Заслаўскай не дапусцілі ўшчыльнення

Скончыўся адзін з горадабудаўнічых канфліктаў у Менску.

Жыхары вуліцы Заслаўскай не дазволілі інвестару ІПП «Саўт Вестэрн» ушчыльніць невялікі сквер пад сваімі вокнамі 15-павярховым бізнес-цэнтрам, піша onliner.by. З уцягненнем прафесійных праекціроўшчыкаў і юрыстаў, яны знайшлі пераканаўчыя доказы, чаму офісны гмах «прывядзе да экалагічнай катастрофы ў раёне», і сабралі каля 2500 подпісаў пад калектыўным зваротам у адміністрацыю Лукашэнкі. На днях Менгарвыканкам прыняў рашэнне на карысць жыхароў.

Аб выніках разгляду калектыўнага звароту паведамляе сайт адміністрацыі Цэнтральнага раёна: «У цяперашні час з улікам праведзенага грамадскага абмеркавання прынятае рашэнне аб немэтазгоднасці размяшчэння названага аб'екта будаўніцтва па вул. Заслаўскай».

Як распавёў прадстаўнік ініцыятыўнай групы грамадзянаў Уладзімір Жмянько, аналагічны адказ атрыманы з Менгарвыканкама за подпісам намесніка старшыні Сяргея Радамана.

«Гэта не першая спроба захопу дадзенай тэрыторыі. Не выключана, што на яе будуць прэтэндаваць зноў і зноў. Таму неабходна юрыдычна замацаваць за участкам статус сквера, каб у будучыні ніхто не адважыўся на яго пасягнуць», - адзначыў Уладзімір Жмянько.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках