25 снежня 2024, Серада, 18:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сікорскі і Фюле прадставяць «Еўрапейскі дыялог для мадэрнізацыі Беларусі»

7
Сікорскі і Фюле прадставяць «Еўрапейскі дыялог для мадэрнізацыі Беларусі»

Семінар «Прыватызацыя і прыватнае прадпрымальніцтва» адбудзецца ў Варшаве 16-17 красавіка.

Семінар з'яўляецца часткай новай ініцыятывы Еўрапейскага Звяза для Беларусі «Еўрапейскі дыялог з беларускім грамадствам для мадэрнізацыі». Гэта першы з серыі семінараў экспертаў, які праводзіцца для падтрымкі гэтай новай ініцыятывы. Чарговыя сустрэчы адбудуцца ў іншых краінах-сябрах ЕЗ.

Мэтай «Еўрапейскага дыялогу з беларускім грамадствам для мадэрнізацыі» з'яўляецца больш глыбокае разуменне Еўразвязам, беларускай апазіцыяй і грамадзянскай супольнасцю карціны будучай дэмакратычнай Беларусі і рэформ, неабходных для яе пабудовы.

Сустрэчы «Дыялогу» пабудаваныя на чатырох платформах: палітычны дыялог і рэформы; справядлівасць і ўнутраная палітыка; эканоміка і грамадскія рэформы з улікам прыватызацыі; гандаль, вольны рынак, дэрэгуляванне эканомікі.

Варшаўскія сустрэчы з'яўляюцца складовай часткай эканамічнай платформы «Дыялогу».

Для ўдзелу ў варшаўскім семінары запрошаныя прадстаўнікі беларускай грамадзянскай супольнасці, прадпрымальнікі, эксперты, прадстаўнікі грамадскай адміністрацыі сярэдняга і ніжняга ўзроўню, а таксама эксперты па пытаннях прыватызацыі з краін-сябраў ЕЗ і іншых еўрапейскіх і сусветных фінансавых інстытутаў. На адкрыцці семінара з прамовай выступяць: кіраўнік польскага МЗС Радаслаў Сікорскі і Камісар па пашырэнні Еўразвяза і палітыцы суседства Стэфан Фюле. Спецыяльную лекцыю пра трансфармацыі ў Польшчы прачытае аўтар польскіх эканамічных рэформаў перыяду системныч пераменаў прафесар Лешак Бальцаровіч - былы віцэ-прэм'ер і міністр фінансаў Польшчы, прэзідэнт Польскага Нацыянальнага Банка.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках