23 лiстапада 2024, Субота, 1:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Заява МЗС Славакіі

5
Заява МЗС Славакіі

Намеснік старшыні ўрада і Міністр замежных спраў Славацкай Рэспублікі зрабіў заяву ў сувязі з вызваленнем двух беларускіх палітычных зняволеных.

Міраслаў Лайчак прывітаў вызваленне апазіцыйнага лідара і кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Андрэя Саннікава і ягонага блізкага паплечніка і апазіцыйнага актывіста Зміцера Бандарэнкі.

«Славакія і Еўрапейскі Звяз доўга чакалі гэтага кроку. Спадзяемся, што працэс працягнецца і неўзабаве будуць адпушчаныя і рэабілітаваныя ўсе палітычныя зняволеныя. Важна, каб Беларусь выканала гэтую абавязковую ўмову для аднаўлення дыялогу з Еўрапейскім Звязам. Беларускія грамадзяне і сусветная супольнасць жадаюць бачыць, што ў Беларусі выконваюцца асновы дэмакратыі, правы чалавека, грамадзянскія свабоды і прававая дзяржава. Мы будзем уважліва сачыць за далейшым развіццём у Беларусі і ў выпадку выканання названых крытэрыяў будзем гатовыя падтрымаць станоўчае развіццё ў супрацоўніцтве паміж Еўрапейскім Звязам і Менскам», - заявіў М.Лайчак.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках