17 траўня 2024, Пятніца, 12:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новыя падрабязнасці: аўтобус з мінай ў Вільню прыехаў з Палангі

15

Сумка з небяспечным грузам магла патрапіць туды на тэрыторыі Літвы.

Пра гэта «Еўрарадыё» распавёў Арунас Індрашус, генеральны дырэктар кампаніі TOKS, якой належыць аўтобус.

«Ёсць маршрут - Менск-Паланга. Адзін аўтобус абслугоўваў ў пятніцу гэты маршрут. У 12.30 ён выехаў з Вільні ў Менск, а потым, у 18.40 выехаў у Літву. У 22.30 ён быў у Вільні, тут замяніліся кіроўцы і ён паехаў на Палангу, а раніцай адтуль вярнуўся ў Вільню».

Арунас распавёў, што сумка з мінай магла трапіць у аўтобус у Вільні, альбо на якім-небудзь са шматлікіх прыпынкаў на шляху да Палангі. Кіроўца знайшоў сумку яшчэ ў Паланзе, але вырашыў яе прывезці ў Вільню і толькі там адкрыў.

Іншыя падрабязнасці здарэння не раскрываюцца ў інтарэсах следства. Усе трое кіроўцаў, якія працуюць на гэтым аўтобусе, застаюцца на волі. З імі працуе паліцыя.

Намеснік кіраўніка Ашмянскай мытні Сяргей Самушчаў пацвердзіў, што аўтобус з мінай ў Вільню прыехаў не са сталіцы Беларусі, а з Палангі. Разам з тым ён адмовіўся каментаваць тое, якім чынам праводзіўся дагляд аўтобуса на шляху з Менска.

Нагадаем, што ў суботу раніцай на аўтавакзале Вільні была знойдзеная сучасная супрацьтанкавая міна. Першапачаткова паведамлялася, што ў сталіцу Літвы яе прывез аўтобус Менск-Вільня. Кіроўца нібыта пагадзіўся прывезці перадачу са сталіцы Беларусі, а калі аддаваў яе ў Вільні, то зазірнуў унутр і выклікаў паліцыю.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках