29 снежня 2024, Нядзеля, 8:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адбылася размова Штэфана Фюле і Андрэя Саннікава

Адбылася размова Штэфана Фюле і Андрэя Саннікава

Камісар Еўразвяза па пытаннях пашырэння і палітыкі суседства прывітаў кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Андрэя Саннікава на волі.

«Еўракамісар павіншаваў мяне з вызваленнем і пацвердзіў, што Еўразвяз мае намер дамагацца вызвалення ўсіх палітвязняў. Камісар, які знаходзіўся ў Варшаве, распавёў, наколькі важная новая ініцыятыва ЕЗ «Дыялог для мадэрнізацыі», мэта якой абмеркаванне будучыні Беларусі. Я папрасіў Штэфана Фюле перадаць падзяку лідарам ЕЗ і персанальна баранэсе Кэтрын Эштан за іхнія намаганні па вызваленні палітвязняў», - паведаміў charter97.org Андрэй Саннікаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках