18 траўня 2024, Субота, 1:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Польшчы: Мы створым каталог рэформ для Беларусі

23
МЗС Польшчы: Мы створым каталог рэформ для Беларусі

(абноўлена) Намесніца міністра замежных спраў Польшчы Катажына Пельчыньская-Налеч выступіла на канферэнцыі ініцыятывы «Дыялог для мадэрнізацыі».

Cемінар «Прыватызацыя і прыватнае прадпрымальніцтва» праходзіць у Варшаве 16-17 красавіка. Семінар з'яўляецца часткай новай ініцыятывы Еўрапейскага Звяза для Беларусі «Еўрапейскі дыялог з беларускім грамадствам для мадэрнізацыі».

Як паведамляе карэспандэнт charter97.org, учора ініцыятыву прэзентавалі ў Варшаве кіраўнік МЗС Польшчы Радаслаў Сікорскі і камісар Еўразвяза па пытаннях пашырэння і палітыкі суседства Штэфан Фюле. Мэта дадзенай ініцыятывы - абмеркаванне будучыню Беларусі. На першым семінары ў Варшаве абмяркоўваюцца эканамічныя рэформы, якія неабходна правесці ў Беларусі.

У сваім выступе на семінары 17 красавіка намесніца міністра замежных спраў Польшчы заявіла:

«Мадэрнізацыя - гэта шлях да суверэнітэту і гарантыя дэмакратыі. Гэта адзін з важных шляхоў па шляху да дэмакратызацыі.

У Польшчы былі глыбокія рэформы, у прыватнасці, прыватызацыі. 75 адсоткаў ВУП нашай краіны генеруюцца прыватным сектарам. Прыватызацыя, а таксама глыбокая сацыяльная рэформа - гэта шлях да росквіту. Без правядзення прыватызацыі розніца ў эканамічнай сітуацыі паміж Беларуссю і Польшчай будзе расці.

У апошні час многія краіны ЕЗ сутыкнуліся з крызісам. Падчас крызісу не так проста рэалізаваць нейкае еўрапейскае бачанне. Ідэя стварыць агульную прастору ад Ванкувера да Уладзівастока зараз нерэальная. Беларусь стаіць на мяжы нашых светаў.

Мы не хацелі б толькі выступаць з лекцыямі і навучаць беларусаў, як праводзіць рэформы. Мы ведаем, што няма аднаго добрага рэцэпту. Мы хочам падтрымаць Беларусь і грамадзянскую супольнасць у той меры, наколькі гэта неабходна.

Польшча прасоўвае інтарэсы Беларусі на арэне Еўразвяза. Ініцыятыва «Дыялог для мадэрнізацыі» - гэта платформа, якая падтрымлівае змены ў Беларусі. Мы хацелі б вызначыць інструменты фінансавай падтрымкі для гэтых рэформ. Семінары гэтай ініцыятывы пройдуць у сталіцах іншых еўрапейскіх дзяржаў. Мы створым каталог рэформ для Беларусі.

Сёння мы спрабуем паступова адкрываць нашыя межы. Мы не хацелі б ўскладняць працэс выдачы віз беларусам, хочам рабіць гэта проста і, па магчымасці, нават бясплатна. Ідэя мадэрнізацыі павінная зарадзіцца ў розуме беларусаў».

На семінары таксама выступіла кіраўніца прадстаўніцтва Еўразвяза ў Беларусі Майра Мора:

«Часткай ініцыятывы «Дыялог для мадэрнізацыі» стане абмеркаванне палітычных, эканамічных, прававых рэформ для Беларусі. Дыялог будзе праводзіцца ў 4 этапы. Першы этап будзе доўжыцца да парламенцкіх выбараў у верасні.

Упершыню Еўразвяз праводзіць такія шырокія кансультацыі з грамадзянскай супольнасцю і апазіцыяй у трэцяй краіне. ЕЗ мае вялікі досвед трансфармацый ад цэнтралізаванай эканомікі да рынкавай.

Мы б хацелі каб такія сустрэчы праходзілі ў Менску, але сітуацыя ў Беларусі не дазваляе нам праводзіць шырокае абмеркаванне з урадам. Тым не менш Менск будзе адыгрываць важную ролю пры адзнацы таго, якія рэформы неабходныя. Спадзяюся, неўзабаве мы зможам перайсці ад дыялогу да супрацоўніцтва з урадам.

Мы заклікаем Беларусь адмовіцца ад камандна-адміністрацыйнай, кіраванай эканомікі і ісці да рынкавай. Беларусь і ЕЗ зацікаўлены ў сумесных інвестыцыях і ў далучэнні Беларусі да СГА.

Маючыя адбыцца парламенцкія выбары ў Беларусі будуць важныя для Еўропы. Нам неабходныя палітычны плюралізм і дэмакратыя. Спадзяемся, што Беларусь запросіць на гэтыя выбары назіральнікаў БДІПЧ АБСЕ».

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках