23 снежня 2024, панядзелак, 21:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стэфановіч: Ціск на палітвязняў - гэта катаванні

3
Стэфановіч: Ціск на палітвязняў - гэта катаванні

Ціск на палітвязняў дзеля прашэнняў аб памілаванні праваабаронцы будуць расцэньваць як катаванні.

Намеснік кіраўніка Праваабарончага цэнтра «Вясна» Валянцін Стэфановіч каментуе вызваленне Андрэя Саннікава і Зміцера Бандарэнкі, а таксама сітуацыю з перспектывай вызвалення астатніх палітвязняў.

«Мы расцэньваем іх вызваленне як першы крок уладаў Беларусі, які быў зроблены ў выніку рэакцыі Еўрапейскага Звяза на ўнутрыпалітычную сітуацыю ў краіне. Як нам падаецца, ёсць жаданне ўладаў расцягнуць у часе працэс вызвалення астатніх палітвязняў, і, магчыма, звязаць яго з будучымі парламенцкімі выбарамі.

Наша пазіцыя ў пытанні палітвязняў застаецца ранейшай.

Па-першае, мы выступаем за неадкладнае і безумоўнае вызваленне ўсіх палітычных зняволеных.

Па-другое, мы выказваем вельмі сур'ёзную занепакоенасць тым, што магчыма аказанне ціску з боку адміністрацый выпраўленчых устаноў на астатніх палітвязняў з мэтай атрымання ад іх прашэнняў аб памілаванні. Як мы ведаем, так было ў мінулым годзе - аказваўся ціск, прамы або ўскосны, праз іншых зняволеных. Мы лічым такую практыку абсалютна недапушчальнай. І ціск такога кшталту мы будзем расцэньваць як катаванні ў дачыненні да людзей, якія па-ранейшаму застаюцца ў пенітэнцыярных установах».

Як нагадвае ПЦ «Вясна», пад ціскам міжнароднай грамадскасці 14 красавіка з калоніі «Віцьба-3» быў вызвалены экс-кандыдат у прэзідэнты Андрэй Саннікаў, прысуджаны да пяці гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. 15 красавіка з магілёўскай калоніі № 15 быў вызвалены каардынатар кампаніі «Еўрапейская Беларусь», давераная асоба кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава, Зміцер Бандарэнка, асуджаны на два гады пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму.

На сённяшні дзень палітычнымі зняволенымі застаюцца 13 чалавек - Мікалай Аўтуховіч, Мікалай Статкевіч, Зміцер Дашкевіч, Эдуард Лобаў, Павел Севярынец, Алесь Бяляцкі, Сяргей Каваленка, Мікалай Дзядок, Аляксандр Францкевіч, Ігар Аліневіч, Яўген Васьковіч, Арцём Пракапенка, Павел Сырамалотаў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках