17 траўня 2024, Пятніца, 13:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Урад Швецыі зоймецца супрацоўніцтвам TeliaSonera і КДБ

9
Урад Швецыі зоймецца супрацоўніцтвам TeliaSonera і КДБ

У Швецыі працягваецца скандал вакол супрацоўніцтва галоўнай тэлекамунікацыйнай кампаніі Швецыі і Фінляндыі TeliaSonera з дыктатурамі.

Праз сваю даччыную фірму ў Беларусі - аператара мабільнай сувязі Life :) - ЗАТ «БеСТ» (фармальна 80% ягоных акцый належыць турэцкаму Turkcell, аднак галоўным акцыянерам гэтага турэцкага аператара з'яўляецца TeliaSonera) шведска-фінская кампанія, паводле інфармацыі шведскіх журналістаў, ужо моцна дапамагла беларускаму рэжыму падчас мінулых прэзідэнцкіх выбараў. Тады ў снежні 2010 года Life здаў уладам поўную інфармацыю аб перапісыцы, тэлефанаваннях, месцазнаходжанні, руху апанентаў рэжыму, перадае «Радыё Свабода».

«Па сутнасці падобнае супрацоўніцтва са спецслужбамі працягваецца і зараз. Аднак яно ўжо не абмяжоўваецца Беларуссю. Зараз з дапамогай TeliaSonera доступ да апазіцыі праз тэлекамунікацыйны трафік маюць аўтарытарныя рэжымы Азербайджана і краін Цэнтральнай Азіі», - выказвае сваё меркаванне ў размове са «Шведскім Радыё» генеральны сакратар «Шведскай амністыі» Ліз Берг.

Па словах генеральнага сакратара, тое, што TeliaSonera працягвае весці свой бізнес у такіх краінах, тым больш ведаючы, што яе сеткі выкарыстоўваюцца той жа беларускай дыктатурай для назірання, не магло і не можа далей заставацца без увагі шведскага ды і фінскага урадаў (шведскай дзяржаве належыць 37,3% акцый і галасоў TeliaSonera, фінскай - 13,7%).

«Калі ў вас няма ўпэўненасці ў тым, што вашая дзейнасць не спрыяе гэтаму супрацоўніцтву, гэтым парушэнням, вы павінныя прыняць рашэнне не быць там», - звяртаецца Ліз Берг да чыноўніка.

У сваю чаргу шведскі прэм'ер-міністр Фрэдрык Рейнфэльт, каментуючы сітуацыю журналістам, адзначыў, што адказны за тэлекамунікацыйныя пытанні міністр Петэр Норман мае намер паразмаўляць з кіраўніцтвам TeliaSonera.

«Як асноўны акцыянер кампаніі, шведская дзяржава разумее ўсю адказнасць за захаванне правоў чалавека ў гэтай справе», - падкрэсліў прэм'ер-міністр.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках