Грошы ЕўрАзЭС затрымліваюцца
7- 19.04.2012, 12:00
Беларусь разлічвае на вырашэнне пытання аб вылучэнні траншу крэдыту Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС у маі.
Пра гэта паведаміў журналістам у чацвер у Менску першы намеснік міністра фінансаў Беларусі Уладзімір Амарын, перадае «Інтэрфакс».
«У 20-х чыслах мая адбудзецца нарада міністраў фінансаў краін СНД у Астане, будзе паседжанне Савета Антыкрызіснага фонду. Гэтае пытанне (аб вылучэнні траншу - ІФ) будзе таксама разгледжанае і, я думаю, вырашыцца станоўча», - заявіў журналістам У.Амарын.
Адказваючы на пытанне аб прычынах затрымкі вылучэння траншу, першы намеснік міністра сказаў: «У асноўным - гэта арганізацыйныя прычыны». У тым ліку У.Амарын звярнуў увагу на змены ў кіраўніцтве Фонду. Пры гэтым прадстаўнік беларускага Мінфіна падкрэсліў, што «тыя ўмовы, якія ўсталяваныя праграмай, мы вытрымліваем».
Каментуючы інфармацыю аб змяненнях патрабаванняў Антыкрызіснага фонду да прыватызацыі ў Беларусі, У.Амарын зазначыў, што Беларусь па-ранейшаму павінная атрымаць ад продажу дзяржпрадпрыемстваў $2,5 млрд. «Паводле спісу (прадпрыемстваў для прыватызацыі - ІФ) або не паводле спісу гэта адбудзецца, - не важна», - сказаў ён. Першы намеснік міністра падкрэсліў, што любое прадпрыемства ў Беларусі можа быць прыватызаванае пры адпаведных умовах. «Фонд не патрабуе канкрэтнага спісу», - сказаў ён.