17 траўня 2024, Пятніца, 13:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Заіка: Эксперты S&P не маюць ўяўлення аб нашай эканоміцы

9
Заіка: Эксперты S&P не маюць ўяўлення аб нашай эканоміцы

Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва «Standard & Poor's» (S&P) палепшыла доўгатэрміновы суверэнны крэдытны рэйтынг Беларусі да стабільнага «В».

Раней ён быў негатыўным «С», перадае «Белсат».

На думку экспертаў агенцтва, у нашай краіне назіраецца стабілізацыя эканомікі і паляпшэнне кароткатэрміновых фінансавых умоў. S&P адзначае, што рэзервы ў замежнай валюце растуць, запавольваецца інфляцыя, слабее ціск на абменны курс беларускага рубля, а ВУП Беларусі ў першым квартале вырас на 3%.

Эканаміст Леанід Заіка адзначае, што міжнародныя рэйтынгі перыядычна пераглядаюцца, але іх складальнікі не ўсвядомяць рэальнага становішча беларускай эканомікі. Яны ўлічваюць толькі фармальныя паказчыкі, якія уладам у апошні час атрымалася крыху падцягнуць.

«Для людзей, якія ніколі не былі ў Беларусі і не ведаюць, як працуюць нашыя прадпрыемствы, эканамічная сітуацыя насамрэч крыху палепшылася, бо яны бяруць у разлік толькі афіцыйныя лічбы. Пасля «шокавай» дэвальвацыі 2011 курс даляра знізіўся з 8,5 да 8 тысяч, афіцыйны ўзровень беспрацоўя нулявы, але рэальная заработная плата знізілася ўтрая. Пакуль на ўтрыманне сабакі дзяржава ў дзень выдаткоўвае 20 тысяч рублёў, а на пенсію прафесару матэматыкі 40 тысяч - аб нармальных умовах жыцця беларусаў не можа ісці гаворкі», - адзначае эксперт.

Леанід Заіка мяркуе, што міжнародныя рэйтынгі Беларусі ў бліжэйшы час будуць працягваць расці, але падставы казаць аб рэальным паляпшэнні эканамічнай сітуацыі ў краіне не прадбачыцца. Улады таксама разумеюць, што эканоміцы неабходны новыя ўліванні, пра што будзе весціся размова ў час візіту беларускай дэлегацыі на штогадовым вясновым паседжанні кіруючых саветаў МВФ і Сусветнага банка ў Вашынгтоне, які праходзіць у гэтыя дні.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках