14 студзеня 2026, Серада, 16:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лябедзька, Калякін і Атрошчанкаў заявілі аб крадзяжы пашпартоў

18
Лябедзька, Калякін і Атрошчанкаў заявілі аб крадзяжы пашпартоў

Пашпарты былі канфіскаваныя міліцыяй незаконным чынам.

Беларускія апазіцыянеры, затрыманыя ў ноч на 28 сакавіка ў Оршы, - лідэр АГП Анатоль Лябедзька, лідэр партыі «Справядлівы свет» Сяргей Калякін і каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Аляксандр Атрошчанкаў - падалі ў міліцыю заяву аб крадзяжы ў іх пашпартоў супрацоўнікам міліцыі ў Оршы .

«Мы напісалі заяву ў міліцыю, паказаўшы прозвішча супрацоўніка міліцыі, які забраў, фактычна скраў, нашыя пашпарты», - сказаў агенцтву «Інтэрфакс-Захад» А.Лябедзька. Пры гэтым палітык удакладніў, што ў яго канфіскавана адразу два пашпарты: адзін - які дзейнічаў раней, з адкрытымі візамі (па якім А.Лябедзька выязджаў з краіны, калі ягоны пашпарт не вярталі з КДБ - ІФ).

Па словах А.Лябедзькі, рашэнне па заяве павіннае быць прынятае на працягу 15 дзён. Але мы не будзем чакаць так доўга, ужо заўтра пачнём церабіць МУС», - сказаў лідэр АГП.

Як паведамлялася, апазіцыянеры накіроўваліся ў Брусэль праз Маскву. У Оршы былі знятыя з цягніка «Менск-Масква», пасля былі абвінавачаныя ў дробным хуліганстве. Гарадскім судом Оршы яны былі прызнаныя вінаватымі ў дробным хуліганстве, ім быў прызначаны адміністрацыйны штраф у памеры Br350 тыс. (каля $45).

Раней А.Лябедзька і С.Калякін атрымалі адмову ў выездзе з краіны.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках