2 траўня 2024, Чацвер, 22:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менгарвыканкам даведаўся пра «сталінобус» з Інтэрнэту

14
Менгарвыканкам даведаўся пра «сталінобус» з Інтэрнэту

Замест Сталіна чыноўнікі згодныя размясціць на аўтобусах партрэты Купалы і Коласа.

Інфармацыя аб хуткім з'яўленні ў Менску аўтобуса з партрэтамі Сталіна, якая фігуравала ў блогу ініцыятараў акцыі, абурыла ўвесь байнэт, перадае «Еўрарадыё». Меркавалася, што аўтобус пачне ездзіць 6 мая ў гонар гадавіны Дня перамогі. Аднак ва Упраўленні гандлю і паслуг Менгарвыканкама інфармацыю абвяргаюць.

«Не. Я сама ў Інтэрнэце толькі што прачытала. Вельмі здзівілася. Да нас ніякіх дакументаў не паступала», - сказала адна з чыноўніц.

На прапанову размясціць на сталічных аўтобусах партрэты Купалы і Коласа яна адрэагавала з энтузіязмам. І са шкадаваннем сказала, што пакуль ніхто з такой ідэяй не звяртаўся.

У аддзеле рэкламы «Менсктранса» пра «сталінобус» таксама нічога не чулі.

«Наогул, наконт Сталіна я нічога не магу распавесці. А каб размясціць такі вобраз, трэба атрымаць пашпарт. На любую транспартную рэкламу трэба атрымаць пашпарт».

Каштуе размяшчэння рэкламы на менскіх аўтобусах, тралейбусах і трамваях капейкі - ад 280 тысяч у год. Выраб налепак даражэйшы. За аўтобус трэба заплаціць ужо каля 2 мільёнаў. Самае складанае - атрымаць пашпарт на рэкламу. Гэтым займаецца агенцтва «Менск-рэклама».

Сярод неабходных дакументаў - заява, макет выявы, згода ўладальніка транспартнага сродку і яшчэ больш за дзясятак розных папер, у тым ліку, дазвол ДАІ.

Тым часам расейскія праваабарончыя арганізацыі падверглі рэзкай крытыцы магчымае з'яўленне да Дня Перамогі ў маі 2012 аўтобусаў з выявай Іосіфа Сталіна на вуліцах буйных гарадоў былога СССР.

«Прапаганда вобразу Сталіна сёння - ганьба для краіны, сведчанне, што гэтая краіна нічога не памятае. Гэта дыскрэдытацыя Расеі. Гэта на руку толькі тым, хто хоча зрабіць Расею ізгоем», - сказаў Інтэрфаксу кіраўнік праваабарончага таварыства «Мемарыял» Арсеній Рагінскі.

Праваабаронца таксама нагадаў аб нядаўнім рашэнні Еўрапейскага суда па правах чалавека, які прызнаў расстрэл польскіх афіцэраў у Катыні ў 1940 годзе «ваенным злачынствам», наўпрост звязаным з палітыкай Сталіна.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках