3 траўня 2024, Пятніца, 3:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадажныя суддзі хочуць у Еўропу

140
Прадажныя суддзі хочуць у Еўропу

Заяву-абурэнне распаўсюдзіў Рэспубліканскі савет суддзяў.

Суддзі, якія выносілі палітычныя прысуды апазіцыянерам, запэўніваюць, што яны бесстароннія ў сваіх рашэннях.

«Сітуацыя, з якой сутыкнулася судзейская супольнасць Рэспублікі Беларусь, беспрэцэдэнтная для сучаснага свету. Больш за 70 суддзяў розных судоў Рэспублікі Беларусь уключаныя Радай Еўрапейскага звяза ў спіс асоб, якім забаронены ўезд на тэрыторыю дзяржаў-удзельніц ЕЗ», - таксама адзначаецца ў заяве.

Таксама ў тэксце заявы падкрэсліваецца, што судовыя органы вырашаюць перададзеныя ім справы нібыта бесстаронне, на аснове фактаў і ў адпаведнасці з законам, без якіх-небудзь абмежаванняў, неправамернага ўплыву, падахвочванняў, ціску, пагроз ці ўмяшання, прамога або ўскоснага, з чыяго бы тое ні было боку і па якіх бы тое ні было прычынах. Гэтыя прынцыпы - агульнапрызнаная ў свеце аснова дзейнасці органаў судовай улады: «Яны абвешчаныя Асноўнымі прынцыпамі, якія тычацца незалежнасці судовых органаў, ухваленымі Генеральнай Асамблеяй ААН у 1985 годзе, прызнаныя шматлікімі асноватворнымі дакументамі аб статусе суддзяў і судовай улады, успрынятыя Міжнароднай асацыяцыяй суддзяў ва Усеагульнай хартыі суддзяў, ухваленай на паседжэнні яе Цэнтральнай Рады 17 лістапада 1999 года».

«Судзейская супольнасць Рэспублікі Беларусь заяўляе, што міжнародныя асновы правасуддзя непарушныя і выконваюцца ў Рэспубліцы Беларусь», - канстатуе савет суддзяў. Таксама ў звароце падкрэсліваецца, што Канстытуцыя Беларусі ўсталёўвае незалежнасць суддзяў пры ажыццяўленні правасуддзя і падпарадкаванне іх толькі закону: «Якое-небудзь умяшанне ў дзейнасць суддзяў па выкананні правасуддзя недапушчальнае і цягне адказнасць паводле закона».

«У парушэнне гэтых агульнапрызнаных прынцыпаў Рада Еўрапейскага звяза стала усё часцей звяртацца да практыкі ўвядзення візавых абмежаванняў з боку краін ЕЗ у дачыненні да беларускіх суддзяў. Такія дзеянні з'яўляюцца умяшаннем у нацыянальную юрысдыкцыю нашай краіны і ў працэс судаводства, тады як у любой краіне свету гэта недапушчальна і прызнаецца крымінальна каральнай дзеяй», - гаворыцца ў тэксце дакумента.

Напісаць каментар 140

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках