3 траўня 2024, Пятніца, 6:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Супрацоўнік амбасады ЕЗ: Структурныя рэформы ў Беларусі непазбежныя

9
Супрацоўнік амбасады ЕЗ: Структурныя рэформы ў Беларусі непазбежныя

Паседжанне круглага стала «Еўрапейскі дыялог для мадэрнізацыі Беларусі: выклікі і перспектывы» прайшло 20 красавіка ў Менску.

Супрацоўнік па палітычных пытаннях прадстаўніцтва ЕЗ Рамунас Янушаўскас ў ходзе паседжання заявіў, што структурныя рэформы ў Беларусі непазбежныя, піша БелаПАН.

23 сакавіка Рада міністраў замежных спраў ЕЗ ухваліла праграму «Еўрапейскі дыялог аб мадэрнізацыі» з беларускім грамадствам.

29 сакавіка еўракамісар па пытаннях пашырэння і палітыцы добрасуседства Штэфан Фюле абвясціў аб пачатку праграмы. Паводле інфармацыі Еўракамісіі, яна прадугледжвае шматбаковы абмен поглядамі і ідэямі паміж ЕЗ і прадстаўнікамі беларускай грамадзянскай супольнасці і палітычнай апазіцыі аб неабходных рэформах у Беларусі, развіцці яе адносінаў з ЕЗ і аб магчымай падтрымцы Еўразвяза.

Янушаўскас паведаміў, што праграма мае тры асноўныя мэты. Па-першае, ЕЗ мае намер абмеркаваць з беларускімі экспертамі, якія менавіта рэформы неабходныя для мадэрнізацыі краіны. Па-другое, высветліць, як ЕЗ можа дапамагчы Беларусі ў цяперашняй сітуацыі і калі абставіны стануць больш спрыяльнымі. Трэцяя мэта - абмен досведам паміж экспертнай супольнасцю Беларусі і ЕЗ.

Мадэрнізацыя ў асноўным будзе абмяркоўвацца ў парцоўных групах ў Менску, паведаміў супрацоўнік дыппрадстаўніцтва. Па ягоных словах, ЕЗ ужо склаў спіс экспертаў, а сябры Еўракамісіі змогуць прыняць удзел у працы груп праз відэамост.

Янушаўскас не выключае ўдзелу ў дыялогу дзяржаўных экспертаў. Беларусі, на ягоную думку, неабходна падрыхтавацца да ўступлення ў СГА і транспарэнтнай прыватызацыі. «Ад прадстаўнікоў дзяржавы мы чуем, што краіна зацікаўленая ў прыцягненні інвестыцый, - сказаў Янушаўскас. - Прыватызацыя - добры спосаб прыцягнення інвестыцый і ноў-хаў, якія часта знаходзяцца на Захадзе, а не на Усходзе».

Кіраўнік рады міжнароднага кансорцыума «ЕўраБеларусь» Уладзімір Мацкевіч, адзін з арганізатараў круглага стала, вызначыў мадэрнізацыю як «пераход на сучасныя формы ўнутранай і знешняй палітыкі».

Мацкевіч распавёў, што ў Беларусі існуе міф аб адсутнасці ў Еўразвяза стратэгіі ў адносінах да краіны. Аднак само з'яўленне мадэрнізацыйны праграмы сведчыць пра тое, што за ёй стаіць нейкая стратэгія, адзначыў грамадскі дзеяч.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках