25 снежня 2024, Серада, 4:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Марэк Мігальскі патрабуе спыніць катаванні ў дачыненні да Мікалая Статкевіча

Марэк Мігальскі патрабуе спыніць катаванні ў дачыненні да Мікалая Статкевіча

Еўрапарламентарый Марэк Мігальскі звярнуўся ў Дэпартамент выканання пакаранняў МУС Беларусі.

Ён звярнуў увагу кіраўніцтва Дэпартамента на тое, што ў апошні час Мікалай Статкевіч утрымліваўся ў адной камеры з чалавекам хворым на туберкулёз, а гэта з'явілася сур'ёзнай пагрозай здароўю палітвязня, піша «Народная воля».

Еўрадэпутат непакоіцца, што цяперашнім сукамернікам Мікалая Статкевіча з'яўляецца былы намеснік камандзіра вайсковай часці № 3214 па фізічнай падрыхтоўцы Андрэй Васільеў, прозвішча якога фігуруе ў СМІ ў сувязі з выкраданнямі і забойствамі апазыцыйных палітыкаў і журналістаў «эскадронам смерці».

Марэк Мігальскі ў сваім лісце піша: «Я ўспрымаю крокі, якія прымаюцца адміністрацыяй турмы № 4 у Магілёве ў дачыненні да Мікалая Статкевіча, як ціск, катаванні і жорсткае абыходжанне. Хачу нагадаць, што, у адпаведнасці з міжнародным правам у галіне правоў чалавека, у тым ліку ратыфікаваным Рэспублікай Беларусь Канвенцыі супраць катаванняў, любыя формы катаванняў і жорсткага абыходжання ў турмах недапушчальныя».

Марэк Мігальскі патрабуе, каб кіраўнік ДВП паведаміў яму, па якой прычыне адміністрацыя турмы прыняла такія рашэнні ў дачыненні да палітвязня.

Копію ліста еўрадэпутат накіраваў начальніку турмы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках