4 траўня 2024, Субота, 19:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалай Статкевіч распавёў пра сукамерніка

29
Мікалай Статкевіч распавёў пра сукамерніка

Кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч у лісце да бацькі пацвердзіў інфармацыю, якая раней з'явілася ў СМІ.

Як нагадвае «Народная воля», пару дзён таму праваабарончая ініцыятыва «Платформа» паведаміла на сваім сайце, што ў камеру да Мікалая Статкевіча з Наваполацкай калоніі быў пераведзены былы намеснік камандзіра в/ч 3214 па фізічнай падрыхтоўцы Андрэй Васільеў. Васільеў яшчэ ў 2002 годзе быў асуджаны на тэрмін у 21 год. У гучным серыяле «Хросны бацька», які паказваў тэлеканал НТВ, менавіта Аляксандра Васільева называлі удзельнікам так званага «эскадрону смерці», датычнага да знікнення апазіцыйных палітыкаў і журналіста Завадскага. Пра Васільева падрабязна распавёў былы чыноўнік часткі 3214 Дзмітрый Новічак.

Звесткі, што Васільеў быў датычны да «эскадрону смерці» з'яўляліся і раней.

Мяркуючы па ўсім, інфармацыя, якую «Платформа» атрымала ад сваіх крыніц у магілёўскай турме дакладная. У апошнім лісце да бацькі Мікалай Статкевіч піша: «У мяне новы сусед - былы афіцэр спецназа. Нягледзячы на вялікі тэрмін, чалавек спакойны і адэкватны».

У Дэпартаменце па выкананні пакаранняў інфармацыю аб тым, што да Статкевіча падсадзілі Аляксандра Васільева, каментаваць адмаўляюцца.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках