17 траўня 2024, Пятніца, 11:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-прэзідэнту Турцыі пагражае пажыццёвы тэрмін

7
Экс-прэзідэнту Турцыі пагражае пажыццёвы тэрмін

У Анкары пачаўся судовы працэс над арганізатарамі самага крывавага ў гісторыі краіны ваеннага перавароту ў 1980 годзе.

Абвінавачаныя ў звяржэнні законнай улады экс-прэзідэнт Кенан Эврэн і былы камандуючы ВПС Тахсін Шахінкая ў сілу састарэлага ўзросту і дрэннага самаадчування на першае судовае паседжанне не з'явіліся, паведамляе Euronews.

Яшчэ нядаўна Эврэн спакойна наведваў бары і пісаў пейзажы, але два гады таму пасля рэферэндуму ён страціў імунітэт ад судовага пераследу. Састарэлым путчыстам, на сумленні якіх гібель тысяч чалавек, пагражае пажыццёвае зняволенне. Сваякі ахвяраў рэпрэсій падпісалі петыцыю з просьбай даць ім статус сапазоўнікаў на працэсе.

«Маіх бацьку і мужа арыштавалі ў 1980, іх катавалі. Мы разам з імі перажылі трагедыю» - заявіла Euronews адна з удзельніц пікету пад будынкам суда ў Анкары Мэрыем Гунес.

«Галоўнае - не прысуд генералам Эврэну і Шахінкая. Важна паказаць турэцкаму народу як увесь гэты час войска ім карысталася», - упэўнены парламентарый Ахмед Цюрк.

Гэты суд, які туркі называюць «працэсам стагоддзя», сімвалізуе канец эпохі непадзельнага валадарання вайскоўцаў, якія ў мінулым стагоддзі здзейснілі ў краіне тры перавароты.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках