24 лiстапада 2024, Нядзеля, 6:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Брэсце аўтамабілістам раздалі бел-чырвона-белыя стужкі (Фота)

13

Мясцовыя прадстаўнікі дэмакратычнай грамадскасці 14 мая ў 17-ю гадавіну рэферэндуму раздавалі уладальнікам аўтамабіляў стужкі нацыянальнага колеру.

Ініцыятыва раздаваць спецыяльныя стужачкі належала актывістам грамадскага аб'яднання Руху «За Свабоду» і знайшла падтрымку ў прыхільнікаў іншых апазіцыйных партый - у прыватнасці, Беларускай хрысціянскай дэмакратыі (БХД), піша ПЦ «Вясна».

«Мэта нашай акцыі - папулярызаваць нацыянальныя сімвалы, пад якімі Беларусь атрымала сваю незалежнасць, - распавёў брэсцкі каардынатар Руху «За Свабоду» Дзяніс Турчаняк. - У гадавіну рэферэндуму, ініцыяванага Лукашэнкам, мы хацелі нагадаць пра нашу гістарычную спадчыну - Пагоню і бел-чырвона-белы сцяг». У выніку ўсяго за гадзіну ў горадзе разышліся каля 100 стужак.

У той жа час кіраўнік мясцовага аддзялення БХД Зміцер Шурхай адзначыў, што такім чынам таксама выказваецца салідарнасць з Сяргеем Каваленкам, які зараз галадае і знаходзіцца ў няволі. «Ён асуджаны менавіта за тое, што вывесіў беларускі нацыянальны сцяг», - нагадаў Шурхай.

Раздачу стужачак актывісты не лічаць чымсьці незаконным: «Гэта не адрозніваецца па сутнасці ад таго, што рабіла нядаўна абласная ДАІ, калі праводзіла акцыю «Спасибо деду за Победу!», - кажа Дзяніс Турчаняк. - Калі можна павязаць чорна-аранжавую георгіеўскую стужачку, то чаму ў памяць аб іншых дзядах не павязаць і бел-чырвона-белую».

Акцыя прайшла таксама ў іншых гарадах Брэсцкай вобласці: Кобрыне, Пінску, Баранавічах, Івацэвічах, Ганцавічах і Белаазёрску.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках