9 траўня 2024, Чацвер, 8:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Маладафронтаўцаў будуць судзіць за бел-чырвона-белыя сцягі

6
Маладафронтаўцаў будуць судзіць за бел-чырвона-белыя сцягі

Учора ўвечары ў Менску былі затрыманыя Раман Васільеў, Зміцер Крамянецкі, Мікалай Дземідзенка і Уладзімір Яроменак.

Міліцыянты ўварваліся ў кватэру да актывістаў, збілі, а потым даставілі маладых людзей у аддзяленне ўнутраных спраў Фрунзенскага раёна, перадае «Радыё Рацыя».

Справа ў тым, што ў панядзелак у розных месцах беларускай сталіцы маладафронтаўцы вывесілі некалькі нацыянальных сцягоў, прысвечаных гадавіне рэферэндуму 1995 года. Такім чынам, па словах аднаго з затрыманых Мікалая Дземідзенкі, актывісты хацелі прыцягнуць увагу грамадскасці да сапраўдных нацыянальных сімвалаў Беларусі.

Пасля вывешвання у Менску бел-чырвона-белых сцягоў супрацоўнікі ў цывільным уварваліся ў кватэру на вуліцы Гарэцкага і затрымалі прысутных там Рамана Васільева і Зміцера Крамянецкага. Па словах яшчэ аднаго актывіста Уладзіміра Яроменка, міліцыянты адчынілі дзверы ў кватэру ўласнымі ключамі, а ўсіх хто супраціўляўся затрыманню пачалі збіваць.

- Мы збіраліся глядзець хакей. Раман Васільеў выходзіў з кватэры. Уварваліся невядомыя людзі, якія не прадставіліся, усіх паклалі тварам у падлогу, хто супраціўляўся, таго збілі. Раман паспеў сказаць, калі яго выводзілі, што калі ён толькі адчыніў дзверы кватэры і збіраўся зачыніць, то заўважыў, што замок сам адкрываўся - у гэтых людзей былі свае ключы. Хутчэй за ўсё гэта звязана з тым сцягам, які ўчора раніцай з'явіўся ў Менску з нагоды гадавіны рэферэндуму.

Праз некалькі хвілін супрацоўнікі міліцыі зноў вярнуліся ў кватэру і затрымалі ўсіх астатніх прысутных там актывістаў «Маладога Фронту», сярод якіх Мікалай Дземідзенка і Уладзімір Яроменак. Чакаецца, што іх будуць сёння судзіць.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках