26 снежня 2024, Чацвер, 5:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аблава на моладзевых актывістаў

2
Аблава на моладзевых актывістаў

У Менску затрыманыя моладзевыя актывісты Уладзімір Яроменпк і Павел Сяргей.

Увечары 16 мая актывіст «Маладога Фронту» Уладзімір Яроменак даслаў паплечнікам SMS-паведамленне, што яго вязуць з Фрунзенскага РУУС у турму на Акрэсціна, перадае «Радыё Свабода».

У сваёй кватэры затрыманы Павел Сяргей, хоць ніякіх падстаў для гэтага не было, паведаміла актывістка «Маладога фронту» Анастасія Палажанка.

Яна распавяла, што Павел паспеў напісаць, што невядомыя пачалі грукаць у дзверы, а потым ён ужо быў недаступны. Прычыны затрымання таксама невядомыя.

15 мая маладафронтаўцы Зміцер Крамянецкі і Мікалай Дземідзенка былі асуджаныя на 10 сутак арышту, а Раман Васільеў на 12 сутак за вывешванне бел-чырвона-белага сцяга ў Менску да гадавіны рэферэндуму 1995 года.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках