12 траўня 2024, Нядзеля, 20:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы пікетавалі ў Варшаве Rаiffeisen Bank Polska (Фота)

5

У Дзень беларускай салідарнасці 16 мая ў Варшаве адбыўся шэраг акцый пратэсту каля чатырох офісаў Rаiffeisen Bank Polska.

Усе чатыры пікеты прайшлі ў 16 гадзін адначасова. Варшаўскія беларусы заклікаюць кіраўніцтва Rаiffeisen Bank Polska спыніць супрацоўніцтва з дзяржаўнымі беларускімі банкамі, бо гэта апасродкавана падтрымлівае дыктатуру ў Беларусі і дапамагае рэжыму ўтрымацца на эканамічным плаву.

Каля двух месяцаў таму ААТ «Белаграпрамбанк» і Rаiffeisen Bank Polska SA падпісалі генеральнае крэдытнае пагадненне. Сённяшнія пікеты - гэта ўжо чацвёртая акцыя варшаўскіх беларусаў з мэтай спыніць крэдытаванне беларускага рэжыму.

- Мы ўпэўненыя, што ў рэшце рэшт вынік будзе - і польскае аддзяленне Rаiffeisen Bank адмовіцца ад гэтага супрацоўніцтва, як у канцы канцоў адмовіўся Deutsche Bank, - кажа адзін з удзельнікаў акцыі. - Мы лічым, што павінныя давесці да кліентаў і супрацоўнікаў Raiffeisen Bank Polska, што іх банк падтрымлівае беларускую дыктатуру. Крэдытаванне рэжыму - гэта крэдытаванне гвалту над беларусамі з боку ўладаў, крэдытаванне катаванняў палітвязняў у Беларусі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках