6 траўня 2024, панядзелак, 8:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Емене з-за тэракту загінулі больш за 50 чалавек

1
У Емене з-за тэракту загінулі больш за 50 чалавек

Тэрарыст-смяротнік падарваўся падчас рэпетыцыі ваеннага параду ў панядзелак, 21 мая, у сталіцы Емена Сане.

У выніку тэракту загінулі, па меншай меры, 50 вайскоўцаў, паведамляе AFP са спасылкай на крыніцу ва ўзброеных сілах гэтай арабскай краіны, піша «Корреспондент».

Па папярэдніх дадзеных, тэрарыст пераапрануўся ў ваенную форму і прабраўся да месца правядзення рэпетыцыі параду з нагоды 22-й гадавіны аб'яднання Емена. Пасля гэтага зламыснік падарваў сябе.

Ваенны парад павінен быў прайсці ў аўторак, 22 мая. Чакалася, што яго наведае прэзідэнт Емена Абд Рабо Хадзі, які змяніў на пасадзе кіраўніка дзяржавы Алі Абдалу Салеха, які ў лютым сышоў у адстаўку пасля 34 гадоў праўлення.

Пасля змены ўлады ў Емене актывізаваліся ісламісцкія тэрарыстычныя арганізацыі, якія ўзялі пад свой кантроль некаторыя населеныя пункты. Сярод гэтых груповак спецыялісты вылучаюць еменскую ячэйку Аль-Каіды, таксама вядомую як Аль-Каіда на Аравійскім паўвостраве. Яна з'яўляецца адной з самых актыўных груповак ў рэгіёне і свеце.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках