24 лiстапада 2024, Нядзеля, 20:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Злотнікаў: Беларусаў чакае «шокавая тэрапія» (Відэа)

19

Краіну чакае «шокавая тэрапія» і рост беспрацоўя альбо паўтор леташняга крызісу.

Нацбанк імкнецца праводзіць жорсткую крэдытна-грашовую палітыку, тым часам урад і кіраўнік дзяржавы патрабуюць павышэння заробкаў і адначасова спынення інфляцыі. Эканаміст Леанід Злотнікаў упэўнены, што адначасова вырашыць гэтыя задачы немагчыма.

На днях эксперты Міжнароднага валютнага фонду заявілі, што бачаць у Беларусі рызыку дзеля новага вітка раскручвання інфляцыі і дэвальвацыі. «Імкненне дасягнуць высокіх паказчыкаў эканамічнага росту і заработнай платы можа выклікаць новы віток раскручвання інфляцыі і дэвальвацыі і стварыць пагрозу ўстойлівасці бюджэту і доўгу», - адзначаюць эксперты фонду. Паводле прагнозу МВФ, рост ВУП Беларусі ў 2012 годзе складзе 3% супраць 5,3% у 2011 годзе, а інфляцыя знізіцца са 108,7% да 38,4%.

Леанід Злотнікаў мяркуе, што беларусаў чакае «шокавая тэрапія» у эканоміцы. «Гэта вельмі жорсткая крэдытна-грашовая палітыка, «дарагія грошы». Гэтак было некалі ў Польшчы. Мы гэтага пазбеглі, але зараз прыйдзецца разлічыцца за тое, што мы гэтага пазбеглі шляхам адыходу ад рынкавых рэформ, вяртаннем да сацыялізму. І мы нікуды не падзенемся і пройдзем гэты шлях ізноў - як праходзілі ў той жа Польшчы», - заявіў эксперт тэлеканалу «Белсат».

Эканаміст падкрэслівае, што зараз важна абараніць незабяспечаных грамадзянаў, а таксама павялічыць дапамогу беспрацоўным. «Беспрацоўе будзе расці, калі мы будзем працягваць «шокавую тэрапію», але калі не будзем - то здарыцца тое ж самае, што было ў 2011 годзе: інфляцыя і дэвальвацыя, вымушанае зніжэнне ўзроўню жыцця», - сказаў Леанід Злотнікаў.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках