24 снежня 2024, aўторак, 17:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Павел Сапелка: Пад амністыю могуць патрапіць адзінкі палітвязняў

4
Павел Сапелка: Пад амністыю могуць патрапіць адзінкі палітвязняў

Дэпартамент выканання пакаранняў МУС Беларусі падрыхтаваў праект закона «Аб амністыі», які ўжо ўнесены на разгляд ва ўрад.

Ці трапяць пад амністыю палітвязні? З такім пытаннем «Радыё Свабода» звярнулася да праваабаронцаў.

Па словах Паўла Сапелкі, закон аб амністыі адзін з самых складаных па канструкцыі і мае сваю спецыфіку:

«З улікам тых абставін, якія будуць выкладзеныя ў законе аб амністыі, хутчэй за ўсё, пад яго дзеянне могуць патрапіць у лепшым выпадку лічаныя адзінкі палітвязняў з ліку тых, хто асуджаны не за цяжкія злачынствы. Я магу назваць тых, хто насамрэч наўрад ці выйдзе пасля прыняцця гэтага закона: гэта Мікалай Статкевіч і Мікалай Аўтуховіч. Тыя, хто адбывае пакаранне ў турмах, адназначна лічацца злоснымі парушальнікамі рэжыму адбывання пакарання. Яны, як правіла, наогул ніколі не падпадаюць пад дзеянне амністыі. Усе астатнія ў той ці іншай ступені могуць разлічваць на яе - альбо ў частцы скарачэння тэрміну, альбо ў частцы вызвалення іх ад далейшага адбывання пакарання. Калі казаць аб механізмах вызвалення і мінімальнай рэабілітацыі палітвязняў, то закон аб амністыі зусім не той інструмент, які можна лічыць эфектыўным».

Паводле былога палітвязня, кіраўніка інфармацыйна-асветніцкай установы «Платформа» Андрэя Бандарэнкі, пад гэтую амністыю могуць трапіць толькі тыя, хто не з'яўляецца «злосным парушальнікам» ўмоваў утрымання. Ён прагназуе, што ў такім выпадку пад амністыю могуць трапіць максімум трое палітвязняў:

«У першую чаргу павінен патрапіць Павел Севярынец, таму што ў яго ёсць усё для гэтага магчымасці. А больш практычна ніхто. Зміцер Дашкевіч - не, Мікалай Статкевіч - дакладна не патрапіць, Францкевіч - не патрапіць. Тут у кожнага трэба глядзець, які ў іх стан спраў, ці выпісваліся на іх акты за непадпарадкаванне або невыкананне якіх-небудзь патрабаванняў, за парушэнне рэжыму ўтрымання. Нават калі б Статкевіч ці Дашкевіч падпадалі пад гэтую амністыю, то я ўпэўнены, што знайшліся б нейкія нюансы, якія б былі прапісаныя выключна пад палітвязняў. Палітвязні ў Беларусі зараз - гэта прадмет гандлю. І проста так, на законных падставах, улада, безумоўна, нікога з іх адпускаць не будзе. Абвешчаная амністыя была ў большай ступені накіраваная на тое, каб захапіць грамадскае меркаванне некалькі ў іншы бок. Хоць першапачаткова было зразумела, што асноўныя палітвязні па амністыі на волю не выйдуць».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках