7 траўня 2024, aўторак, 23:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэпрэсіі супраць былых палітвязняў працягваюцца

1
Рэпрэсіі супраць былых палітвязняў працягваюцца

У сядзібе БНФ адбыўся круглы стол аб праблемах беларускіх палітвязняў, былых і цяперашніх.

Былыя палітвязні, сваякі цяперашніх зняволеных, палітыкі, грамадскія актывісты абмяркоўвалі апошнюю хвалю рэпрэсій супраць апазіцыянераў, якія выйшлі з турмаў, перадае «Радыё Свабода».

Як адзначылі на «круглым стале», цяпер аказалася, што трэба абараняць тых людзей, хто выйшаў са зняволення па памілаванні Лукашэнкі. У красавіку на паўтара гады турмы асудзілі вязня Плошчы Аляксандра Малчанава, 29 мая адбудзецца суд над Васілём Парфянковым.

«Я асабіста разлічваю на пазгады турмы... Магчыма, амністыя паўплывае на лёс тых, хто зараз знаходзіцца ў турмах, тых жа анархістаў, можа, па адным годзе ім зрэжуць», - сказаў Парфянкоў.

Васіль распавёў, што адразу пасля вызвалення яму было вельмі цяжка знайсці працу, нават у прыватных структурах:

«А як толькі знайшоў працу, пачало ўсё наладжвацца, прыдумалі гэтыя папярэджанні, і вось ізноў суд».

Маці Аляксандра Малчанава Галіна Андрэеўна распавяла, што абараніцца ад рэпрэсій яе сыну было немагчыма: «Сітуацыя ў нас такая, што калі захочуць улады - пасадзяць».

Былы палітвязень Павел Вінаградаў таксама прызнаў, што «як толькі ўладам будзе трэба, то мяне пасадзяць». Таму на гэта ён не звяртае ўвагі і працягвае сваю дзейнасць.

Маці асуджанага анархіста Валянціна Аліневіч паведаміла, што ейны сын Ігар з турмы піша, што не трэба цешыць сябе ілюзіямі на хуткае вызваленне, што сітуацыя ў яго пагоршылася.

Асуджаны за Плошчу актывіст кампаніі «Гавары праўду» Сяргей Вазняк заклікаў да акцый грамадзянскай салідарнасці і дапамогі сем'ям палітвязняў:

«Гэтыя пакуты не марныя, бо пасля 19 снежня ўлада атрымала занадта шмат праблем. І я думаю, што ім будзе складана ў будучыні прыняць рашэнне паўтарыць тое, што было 19 снежня. Улада будзе шукаць іншыя механізмы для падаўлення пратэсту».

Удзельнікі круглага стала падпісалі зварот да міністра ўнутраных спраў Беларусі Ігара Шуневіча і генеральнага пракурора Аляксандра Канюка з асуджэннем гвалтоўных дзеянняў міліцыі пры затрыманні актывістаў апазіцыі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках