29 снежня 2024, Нядзеля, 8:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дактары хлусяць пад ціскам міліцыі

37
Дактары хлусяць пад ціскам міліцыі

Па-зверску збіты міліцыянтамі Андрэй Молчан па-ранейшаму знаходзіцца ў лякарні «Хуткай дапамогі».

«Лекар, які назірае за мной, раптам сказаў, што ўсе мае пераломы - ранейшыя. Я яму кажу, што ў мяне ніколі не была зламаная сківіца. А ён адказвае, што нічога пра гэта не ведае», - заявіў Молчан «Радыё Свабода».

«Тады я спытаў, так што, мяне будуць выпісваць, і калі? Лекар адказаў: можа, і заўтра. Але ў мяне па-ранейшаму баліць галава. Ды і з вокам невядома што, заплыло. Акуліст прыйшла, выпісала нейкія кроплі. Вось пакуль і ўсё», - дадаў збіты актывіст «Еўрапейскай Беларусі».

Ён таксама паведаміў, што ўчора ўвечары яму патэлефанавалі з міліцыі: «Спыталі, дзе я зараз знаходжуся? - Я адказаў, што ў «Хуткай дапамозе». - Тады мы самі да вас прыедзем».

Пакуль, кажа, міліцыянты не прыходзілі.

19 мая Андрэй Молчан узняў бел-чырвона-белы сцяг каля ўніверсама «Першамайскі» ва Уруччы ў знак салідарнасці з Сяргеем Каваленкам. Міліцыянты затрымалі яго і жорстка збілі. Па папярэднім аглядзе лекара, у Андрэя была чэрапна-мазгавая траўма, пералом ніжняй сківіцы і рэбраў, адбітыя ныркі і ногі.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках