2 чэрвеня 2024, Нядзеля, 15:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аун Сан Су Чжы ўпершыню за 24 гады едзе за мяжу

1
Аун Сан Су Чжы ўпершыню за 24 гады едзе за мяжу

Лідарка дэмакратычнай апазіцыі М'янмы 30 мая зробіць свой першы за 24 гады замежны візіт.

Прадстаўнік Нацыянальнай лігі за дэмакратыю, якую яна ўзначальвае, паведаміў, што Аун Сан Су Чжы мае намер прыняць удзел у Сусветным эканамічным форуме ў Бангкоку, перадае ВВС.

Мерапрыемства, у якім таксама прыме ўдзел прэзідэнт М'янмы Тэйн Сейн, пройдзе з 30 мая па 1 чэрвеня.

У чэрвені Аун Сан Су Чжы наведае Нарвегію, дзе ёй будзе ўручаная Нобелеўская прэмія міру, якой яна была ўзнагароджаная 21 год таму, і Вялікабрытанію.

Большую частку апошніх 24 гадоў палітык правяла ў М'янме пад хатнім арыштам.

У мінулым лідарка дэмакратаў неаднаразова выказвала асцярогі, што калі яна пакіне краіну, назад яе могуць не пусціць.

У апошнія месяцы М'янма выходзіць з міжнароднай ізаляцыі дзякуючы палітыцы рэформаў, якую ўлады пачалі паўтара гады таму.

На нядаўніх давыбарах у парламент пераканаўчую перамогу атрымала дэмакратычная апазіцыя. Еўразвяз адмяніў санкцыі (забарону на пастаўкі зброі), якія дзейнічалі супраць М'янмы шмат гадоў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках