4 траўня 2024, Субота, 17:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Rzeczpospolita: Беларускія памежнікі перапраўляюць нелегалаў у ЕЗ

87
Rzeczpospolita: Беларускія памежнікі перапраўляюць нелегалаў у ЕЗ

Польская газета «Rzeczpospolita» сцвярджае, што беларускія ўлады наўмысна адкрылі мяжу для нелегальных мігрантаў.

Са студзеня па сакавік гэтага года польскую мяжу перасекла больш нелегальных імігрантаў, чым за ўвесь 2011 год. «Да мяжы Польшчы і адначасова Еўразвяза іх падводзяць беларускія памежнікі», - сцвярджае газета са спасылкай на жыхароў памежных раёнаў Польшчы, якім пра гэта распавядаюць нелегалы.

Польскія памежнікі таксама распавядаюць, што іхнія беларускія калегі пачалі па-іншаму паводзіцца. Раней, калі палякі затрымлівалі нелегалаў, то інфармавалі аб гэтым беларускі бок, потым сумесна аналізавалі сляды, месца пераходу мяжы, а нелегалы вярталіся ў Беларусь, таму што адтуль прыбылі. Зараз палякі таксама інфармуюць беларусаў, але апошнія сцвярджаюць, што нічога падазронага, у тым ліку слядоў, не заўважылі. А нелегалы застаюцца ў Польшчы ў спецыяльных цэнтрах.

Аляксандр Лукашэнка не раз палохаў Еўропу тым, што праз Беларусь можа пайсці плыня нелегалаў. Між тым, Еўропа ў значнай ступені сама фінансуе ахову мяжы. Паводле прадстаўніцтва Еўразвяза ў Менску, за апошнія 10 гадоў Еўракамісія на ажыццяўленне праектаў у гэтай сферы вылучыла больш за 50 мільёнаў еўра. У бліжэйшыя гады на гэтыя мэты плануецца выдаткаваць яшчэ каля 40 мільёнаў еўра. Калі пацвердзіцца інфармацыя пра тое, што Беларусь пачала наўмысны шантаж Еўропы нелегаламі, то Беларускі памежны камітэт можа пазбавіцца ўсіх сродкаў, якія вылучаліся па лініі Еўропы, адзначае «Народная воля».

Напісаць каментар 87

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках