26 снежня 2024, Чацвер, 21:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ваенкаматы ўзяліся за маладафронтаўцаў

15
Ваенкаматы ўзяліся за маладафронтаўцаў

Апазыцыйных актывістаў прызываюць у войска ў парушэнне закона.

З пачаткам прызыўной кампаніі Паўлу Сяргею, якога ў мінулым лістападзе за «суткі» выгналі з Маладзечанскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа, сталі прыходзіць позвы ў ваенкамат, паведамляе ПЦ «Вясна». Нягледзячы на праблемы са здароўем, на якія ён паказваў падчас праходжання медкамісіі, у ваенкамаце яму адразу паведамілі, што ён пойдзе служыць, бо на яго ёсць асаблівыя ўказанні.

Некалькі тыдняў таму Павел Сяргей накіраваў у маладэчанскі ваенкамат заяву на альтэрнатыўную грамадзянскую службу, паколькі не можа «па сваіх рэлігійных перакананнях насіць вайсковую форму і служыць у войску сярод камуністычнай сімволікі (серпа і молата), пад якой у СССР пераследавалі хрысціянаў». Копію заявы актывіст накіраваў у выканкам (паколькі старшыня выканкаму ўзначальвае прызыўную камісію), адкуль атрымаў адказ, што рашэнне будзе прымацца на прызыўной камісіі, якая адбудзецца 10 мая ў 14:30.

Адначасова з Паўлам Сяргеем заяву на АГС падаў і ягоны паплечнік Міхаіл Мускі, выключаны сёлета з БНТУ таксама за палітычную дзейнасць. У ваенкамаце Нясвіжу, адкуль ён родам, Мускі пачуў тое ж – «цябе прызавуць у любой сітуацыі». І зараз ён апынуўся ў яшчэ больш складаным становішчы. З 26 красавіка актывіст на Акрэсціна адбывае 15-сутачны адміністратыўны арышт за «Чарнобыльскі Шлях». Тым часам 2 мая прыйшоў адказ на ягоную заяву за подпісам ваеннага камісара Нясвіжскага раённага камісарыята падпалкоўніка А.В. Марозава. Абгрунтаванне адмовы ў альтэрнатыўнай службе ваенкама сфармуляванае вельмі цікава: «Артыкулам 57 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь прадугледжана, што абарона Рэспублікі Беларусь з'яўляецца свяшчэнным абавязкам яе грамадзянаў. Парадак праходжання воінскай службы, падставы і ўмовы вызвалення ад воінскай службы або замена яе альтэрнатыўнай вызначаецца законам, але механізм рэалізацыі права на альтэрнатыўную службу не распрацаваны. Гэтае пытанне вырашаецца на дзяржаўным узроўні. Такім чынам, рэалізацыя Вашага права на альтэрнатыўную грамадзянскую службу немагчымае...»

Пры гэтым Міхаіла Мускага падчас адбыцця арышту з Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна пад канвоем даставілі ў Нясвіжскі ваенкамат, дзе адбылося экстранае паседжанне прызыўной камісіі. Там Міхаіл зноў патрабаваў рэалізацыі свайго канстытуцыйнага парва. Аднак камісія насуперак прыняла рашэнне аб прызыве маладафронтаўца на тэрміновую службу ў чыгуначныя войскі, служыць ён павінен у жодзінскай альбо слуцкай вайсковай частцы.

У адпаведнасці з Законам «Аб воінскім абавязку і воінскай службе» рашэнне прызыўной камісіі можна абскардзіць у абласным ваенкамаце альбо ў судзе. Але на прызыўной камісіі ў парушэнне нормы закона Міхаілу адмовіліся выдаць гэтае рашэнне, паабяцаўшы даслаць поштай. Ваенкамат дагэтуль рашэнне прызыўной камісіі не даслаў. Пры гэтым арышт Міхаіла Мускага заканчваецца ўвечары 11 мая, а адпраўка ў войска – 15 мая. Такім чынам актывіст значна абмяжоўваецца ў магчымасці судовага абскарджання.

Адзначым, што свае патрабаванні пра пражоджанне альтэрнатыўнай грамадзянскай службы Павел Сяргей і Міхаіл Мускі абгрунтоўваюць, спасылаючыся на Рашэнне Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь ад 26 мая 2000 года (N Р-98/2000) «Аб некаторых пытаннях рэалізацыі артыкула 57 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь»:

«Артыкулам 57 Канстытуцыі прадугледжана, што абарона Рэспублікі Беларусь з'яўляецца абавязкам і святым доўгам яе грамадзяніна. Парадак прахаджэння вайсковай службы, падставы і ўмовы вызвалення ад вайсковай службы альбо замена яе альтэрнатыўнай вызначаюцца законам».

Такім чынам, Асноўны Закон не разглядае вайсковую службу ў якасці адзінай і безумоўнай, паколькі дапушчае магчымасць вызвалення ад вайсковай службы альбо замену яе альтэрнатыўнай.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках