2 траўня 2024, Чацвер, 21:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лявон Вольскі стаў лаўрэатам прэміі «За свабоду думкі»

Лявон Вольскі стаў лаўрэатам прэміі «За свабоду думкі»

У дзень нараджэння Васіля Быкава, на ягонай радзіме, у вёсцы Бычкі на Вушаччыне, ўручалі прэмію «За свабоду думкі».

Прэмія заснаваная рухам «За Свабоду» пад кіраўніцтвам Аляксандра Мілінкевіча і ўручаецца выбітным культурным і грамадскім дзеячам.

У гэтым годзе лаўрэатамі сталі два чалавекі. Як паведамляе «Наша Ніва», першую прэмію атрымаў 84-гадовы Алесь Белакоз. Заслужаны настаўнік Беларусі, заслужаны дзяяч культуры, ён быў сярод першых узнагароджаных медалём імя Францыска Скарыны. Белакоз стварыў унікальны Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-гістарычны музей, які ўзначальваў 30 гадоў.

Алесь Белакоз доўга выступаў са зваротнай прамовай, распавёўшы напрыканцы, што сам сябе вылекаваў ад раку, прапанаваў прысутным звяртацца да яго, «калі лекі не дапамагаюць».

Другім лаўрэатам прэміі «За свабоду думкі» стаў музыка Лявон Вольскі. Ён на імпрэзе не прысутнічаў, бо цяпер знаходзіцца ў Чарнагорыі. «Я пра Чарнагорыю доўга марыў, таму не магу адмовіцца, а пра прэмію нават і не марыў, таму таксама адмовіцца не магу», - працытаваў ягоныя словы кіраўнік руху «За свабоду» Аляксандр Мілінкевіч.

У папярэднія гады прэмію атрымлівалі Уладзімір Арлоў, Рыгор Барадулін, Ада Райчонак, Алесь Пушкін, Уладзімір Някляеў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках