27 верасня 2024, Пятніца, 14:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Будзе новая малочная «вайна» з Расеяй

102
Будзе новая малочная «вайна» з Расеяй

Саюзмалако патрабуе забараніць пастаўкі сухога малака і масла з Беларусі.

Саюзмалако апублікаваў зварот да кіраўніцтва краіны з нагоды «беспрэцэдэнтнага росту паставак» некаторых відаў малочнай прадукцыі з Беларусі і просіць забараніць да канца трэцяга квартала ўвоз у РФ беларускага сухога малака, сметанковага масла і малочнай сыроваткі.

Саюзмалако таксама абвінавачвае беларускіх калег у невыкананні шэрагу дамоўленасцяў, у адпаведнасці з якімі ў Беларусі да канца 2012 года не павінныя зніжацца індыкатыўныя кошты на малочныя прадукты для расейскага рынку, а таксама з другога кварталу павінныя быць спыненыя пастаўкі ў РФ сухога цэльнага малака і сухой малочнай сыроваткі .

Паводле матэрыялаў саюза, рэзкае павелічэнне ўвозу беларускай прадукцыі па нізкіх коштах паставіла расейскіх вытворцаў у складанае становішча і прывяло да затаварвання айчыннай прадукцыі, перш за ўсё, сметанковага масла, сухога малака, малочнай сыроваткі.

Як паведамілі «Інтэрфаксу» ў Саюзе са спасылкай на дадзеныя Белстата, у першым квартале ўвоз сметанковага масла з Беларусі склаў 18,5 тыс. тон супраць 8,6 тыс. тон за адпаведны перыяд мінулага года. Пастаўкі сухой сыроваткі ўзраслі да 16,2 тыс. тон супраць 11,4 тыс. тон адпаведна. Павялічыўся таксама ўвоз пітнога малака (амаль у два разы), сухога малака.

Разам з тым у Саюзе лічаць, што рэальныя дадзеныя аб пастаўках яшчэ вышэйшыя, паколькі частка ўвазной малочнай прадукцыі не ўлічваецца. Гэта дазваляе яшчэ больш зніжаць кошты на яе. У прыватнасці, беларускае сухое абястлушчанае малако ў Расеі нярэдка прадаецца па 103-105 рублёў за кілаграм, у той час як індыкатыўны ягоны кошт ў Беларусі складае 116 рублёў.

Становішча на расейскім рынку ўскладняецца і з-за зніжэння ў Беларусі індыкатыўных коштаў на прадукцыю, якая пастаўляецца ў Расею. Калі, да прыкладу, у сакавіку 14 беларускіх кампаній атрымалі магчымасць пастаўляць сухое абястлушчанае малако па 116 рублёў за 1 кг, а сухое цэльнае - па 143 рублі, то ў чэрвені кошт знізіўся адпаведна да 115 і 133 рублёў.

Расейскія вытворцы не вытрымліваюць коштавай канкурэнцыі, падкрэслівае Саюзмалако. У некаторых рэгіёнах закупачныя кошты на малако знізіліся да 9-10 рублёў за кілаграм, тады як рэкамендуемы «коштавы калідор» складае 12-16 рублёў. У той жа час запасы сметанковага масла на складах вытворцаў павялічыліся амаль у тры разы, сухога малака - на 50-60% і працягваюць расці. Гэтыя запасы вытворцы не могуць прадаць нават па сабекошце.

Саюзмалако лічыць, што індыкатыўныя кошты малочнай прадукцыі, якая пастаўляецца ў Расею, павінныя абмяркоўвацца ў двухбаковым парадку, «бо іх вызначэнне толькі Мінсельгасхарчам Беларусі недапушчальнае ва ўмовах фарміравання адзінага рынку».

Напісаць каментар 102

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках