Лукашэнка павіншаваў Туркменбашы
8- 29.06.2012, 9:44
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з 55-годдзем дыктатара Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедава.
«У Беларусі высока цэняць Ваш асабісты ўклад у развіццё плённага беларуска-туркменскага супрацоўніцтва. З задавальненнем адзначаю, што адносіны паміж нашымі дзяржавамі характарызуюцца інтэнсіўнасцю і эфектыўнасцю дыялогу на вышэйшым узроўні», - гаворыцца ў віншаванні.
Лукашэнка выказаў упэўненасць, што стратэгічнае партнёрства паміж Беларуссю і Туркменістанам будзе і ў далейшым развівацца на трывалым падмурку дружбы, даверу і ўзаемаразумення.
«Жадаю Вам, паважаны Гурбангулы Мялікгулыевіч, моцнага здароўя, натхнення і поспеху ў Вашай нялёгкай працы. Міра, дабра і дабрабыту Вам і ўсёй Вашай сям'і», - пажадаў кіраўнік.