17 траўня 2024, Пятніца, 15:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бердымухамедаў стаў ганаровым прафесарам БДУ

58
Бердымухамедаў стаў ганаровым прафесарам БДУ

Туркменскі дыктатар Гурбангулы Бердымухамедаў стаў ганаровым прафесарам Беларускага дзяржаўнага універсітэта.

Дыплом уручыў сёння Туркменбашы рэктар галоўнай беларускай ВНУ Сяргей Абламейка.

Ганаровае званне прысвоенае «за вялікі ўклад у развіццё навукі, двухбаковых беларуска-туркменскіх адносінаў, умацаванне культурных і адукацыйных сувязяў». У цяперашні час ганаровымі прафесарамі ВНУ з'яўляюцца 25 чалавек.

Гурбангулы Бердымухамедаў распавёў, што дамоўленасці па розных сферах - палітычнай, эканамічнай і гуманітарнай - паміж Беларуссю і Туркменістанам паспяхова рэалізуюцца, краіны вядуць актыўны палітычны дыялог, арганізуюць канструктыўныя сустрэчы, а тавараабарот павялічваецца ў разы. «БДУ - гэта буйная, вядомая ў свеце ВНУ, якая аказала значны ўплыў на развіццё навуковага патэнцыялу свету, з'яўляецца флагманам сістэмы адукацыі краіны. У Туркменістане таксама актыўна развіваецца сістэма адукацыі. За некалькі апошніх гадоў інвеставаныя ў адукацыю, асабліва ў сучасныя тэхналогіі, значныя сродкі», - распавёў Туркменбашы. Ён дадаў, што на сустрэчы з Лукашэнкам былі абмеркаваныя перспектывы супрацоўніцтва ў гэтай сферы, а таксама пытанне аб міжуніверсітэцкім абмене студэнтаў і выкладчыкаў.

Напісаць каментар 58

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках