Арыштаваны былы мэр Полацка
72- 4.06.2012, 10:59
Пра гэта паведаміў праваабаронца Валер Шчукін.
Па інфармацыі праваабаронца, якую ён апублікаваў на сайце nash-dom.info, арыштаваны былы старшыня Полацкага гарвыканкама Уладзімір Тачыла. Па ягоным загадзе ў бытнасць яго Полацкім гарадскім начальнікам суддзя Зюзана Плакса ў 2003 годзе выселілі праваабаронца Валера Шчукіна на вуліцу.
Экс-мэр Полацк арыштаваны нібыта за махінацыі з зямельнымі ўчасткамі ў Полацку. Акрамя таго, гэты чыноўнік са сваім сямействам прыбраў да рук практычна ўвесь гарадскі гандаль, адзначае Шчукін.