Фільм «Даволі! Да Волі» пакажуць на фестывалі ў Італіі (Відэа)
2- 4.06.2012, 11:16
Дакументальны фільм «Даволі! Да Волі» кінарэжысёраў Андрэя Куцілы і Вячаслава Ракіцкага уключаны ў праграму 7-га міжнароднага кінафестывалю «Фільм дзеля Міру».
Кінафестываль пройдзе ў горадзе Медэа (Італія). За ўзнагароду ў асноўным конкурсе фестывалю з беларусамі змагаюцца аўтары яшчэ 65 фільмаў з 17 краін свету - Італіі, Вялікабрытаніі, ЗША, Ірана, Швейцарыі, Расеі, Егіпта, Бразіліі, Канады і іншых, перадае «Радыё Свабода».
Стужка «Даволі! Да Волі» была знятая па замове тэлеканала «Белсат» да гадавіны падзей 19 снежня 2010 года ў Менску. У ёй распавядаецца пра лёсы людзей, якім надакучыла жыць у хлусні і якія выйшлі на мірную акцыю пратэсту супраць несправядлівых прэзідэнцкіх выбараў, за што былі кінутыя ў турмы, перанеслі маральныя і фізічныя катаванні, страцілі вучобу і працу.