3 траўня 2024, Пятніца, 22:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Васіль Парфянкоў: Спадзяюся, што застануся на волі

1
Васіль Парфянкоў: Спадзяюся, што застануся на волі

Палітвязень падае касацыйную скаргу на прысуд і разлічвае на амністыю.

На мінулым тыдні Васіля Парфянкова зноў асудзілі, піша «Наша Нiва». Цяпер ён павінен правесці пад арыштам паўгады. Пад варту яго не ўзялі, пакуль прысуд не ўступіў у законную сілу. Але Васіль спадзяецца, што за краты яго ўсё-такі не адправяць.

«Мы будзем падаваць касацыйную скаргу. Спадзяюся, што я патраплю пад закон «Аб амністыі».

Падставай для новай крымінальнай справы стала парушэнне прэвентыўнага нагляду Парфянкова. Са студзеня, калі гэты нагляд за ім усталявалі, ён двойчы адсутнічаў дома, калі прыходзілі міліцыянты - выходзіў у краму. І яшчэ адзін раз спазніўся на праверку. Ці магчыма было пазбегнуць такіх парушэнняў?

«Складана іх не дапусціць, - лічыць Васіль. - Немагчыма з 20.00 да раніцы стала знаходзіцца дома. Я малады чалавек, у мяне ёсць нейкія справы, якія трэба вырашаць».

Увесь той няпоўны год, які былы палітвязень правёў на волі, ён спрабаваў працаўладкавацца.

«Але мяне не хацелі нідзе браць, таму што ў мяне судзімасць за Плошчу. Усюды казалі, што ім не патрэбныя праблемы».

А калі ўсё ж такі давядзецца зноў апынуцца за кратамі, то просіць яму пісаць лісты. Паводле яго, гэта была самая адчувальная падтрымка ў няволі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках