18 траўня 2024, Субота, 5:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эстонія прапанавала заблакаваць для Расеі Балтыйскае мора

12
Эстонія прапанавала заблакаваць для Расеі Балтыйскае мора

З ініцыятывай выступіў камандзір эстонскіх Сілаў абароны.

У Эстоніі прапанавалі заблакаваць Балтыйскае мора для Расеі. З адпаведнай ініцыятывай выступіў камандзір эстонскіх Сілаў абароны Марцін Херэм, адзначыўшы, што краіна выступае за супольныя дзеянні ў гэтым кірунку з Польшчай, Швэцыяй і Фінляндыяй. Заяву генерала прыводзіць штогоднік Сілаў абароны.

Паводле словаў военачальніка, для дасягнення гэтай мэты ў Эстоніі ёсць магчымасці: «цяпер на ўзбраенні ВМФ ёсць як марскія міны, так і супрацькарабельныя ракеты».

Расея з'яўляецца агрэсіўнай як у рыторыцы ўлады, так і ў грамадстве, і збіраецца нарошчваць ваенны патэнцыял і аб'ёмы ваеннай вытворчасці, указаў генерал. Пасля блакавання Балтыкі «для агрэсара становіцца зусім малаверагодным разгортванне карабельнай і супрацьпаветранай абароны» ў акваторыі мора, што, у сваю чаргу, «дазваляе нам прапанаваць паветраную і марскую падтрымку з боку хаўруснікаў», растлумачыў Херэм.

У кастрычніку летась прэзідэнт Латвіі Эдгарc Рынкевічс паведаміў, што расейскім караблям могуць закрыць праход па Балтыйскім моры, калі пацвердзіцца дачыненне Масквы да пашкоджання газаправода Balticconnector і тэлекамунікацыйнага кабелю паміж Швэцыяй і Эстоніяй. Паводле ягоных словаў, гэтае пытанне абмяркоўвалася з уладамі дзвюх краінаў – чальцоў NATO: Фінляндыі і Эстоніі. На той момант была прынятая пастанова ўзмацніць патруляванне Балтыйскага мора. «Павінна быць дыскусія, што для абароны нашай крытычнай інфраструктуры трэба гаварыць, што мы можам закрыць Балтыйскае мора (для Расеі. – Заўвага.)», – падкрэсліў Рынкевіч.

Поўнамаштабнае ўварванне Расеі ва Украіну прывяло да таго, да чаго не змаглі прывесці дзве сусветныя вайны ды іншыя канфлікты больш чым за 200 гадоў, – адмовы Швэцыі ад нейтралітэту. Праз два гады пасля пачатку расейскай агрэсіі Швэцыя стала 32-м чальцом NATO. Крыху раней у альянс уступіла Фінляндыя. Такім чынам, усе размешчаныя вакол Балтыйскага мора краіны, акрамя Расеі, цяпер з'яўляюцца чальцамі NATO, чаму базы расейскага флоту ў Пецярбургу і Калінінградскай вобласці апынаюцца ў «абцугах», а найважнейшы для Расеі марскі маршрут праз Балтыку – цалкам знаходзіцца пад кантролем Паўночнаатлантычнага альянсу.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках