30 красавiка 2024, aўторак, 20:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва Украіне знайшлі шпіёнаў Кім Чэн Уна з Беларусі

16
Ва Украіне знайшлі шпіёнаў Кім Чэн Уна з Беларусі

Да прыезду ў Днепрапетроўск яны працавалі ў Беларусі.

Ва Украіне асуджаныя двое грамадзянаў Паўночнай Карэі, якія спрабавалі атрымаць доступ да звестак, якія складаюць дзяржаўную таямніцу. Пра гэта паведамляе «Сегодня» са спасылкай на ўкраінскую пракуратуру.

Названыя грамадзяне, Ру Сонгчэль і Лі Тхэкіль, па інфармацыі крыніцы, працавалі ў гандлёвым прадстаўніцтве КНДР у Беларусі. Па прыбыцці з Менска ва Украіну, яны, па дадзеных следства, спрабавалі завербаваць супрацоўніка КБ «Паўднёвае» (канструктарскага бюро ў Днепрапятроўску, якое займаецца распрацоўкай ракетна-касмічнай тэхнікі). Іхняй мэтай было атрыманне сакрэтнай інфармацыі, якая тычыцца, у прыватнасці, «паліўных сістэм лятальных апаратаў».

Супрацоўнік КБ, у сваю чаргу, паведаміў аб іншаземцах у Службу бяспекі Украіны. СБУ арганізавала аперацыю, у выніку якой карэйцы былі затрыманыя (ім перадалі нейкія навуковыя працы з грыфам «Сакрэтна», прысвечаныя ракетна-касмічным тэхналогіям - шпіёнаў узялі з доказамі злачынства, калі яны фатаграфавалі атрыманыя матэрыялы).

Следчыя, як адзначае выданне, лічаць, што інфармацыя, якую хацелі атрымаць шпіёны, «дазволіла б павялічыць радыус дзеяння і далёкасць паўночнакарэйскіх ядзерных ракет ажно да тэрыторыі ЗША».

Да суда Ру Сонгчэля і Лі Тхэкіля трымалі ў следчым ізалятары СБУ ў Кіеве. У адпаведнасці з прысудам кожны з іх атрымаў па восем гадоў турмы.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках