17 траўня 2024, Пятніца, 20:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Тайландзе тэмпература паветра наблізілася да рэкордных значэнняў

5
У Тайландзе тэмпература паветра наблізілася да рэкордных значэнняў

У 26 правінцыях яна перавысіла адзнаку плюс 40 градусаў.

Больш чым у 30 раёнах Тайланда тэмпература паветра пабіла рэкордныя значэнні, у 26 з 77 правінцый яна перавысіла адзнаку плюс 40 градусаў, піша Bloomberg.

Самую высокую тэмпературу - плюс 44,2 градуса - зафіксавалі ў паўночнай правінцыі Лампанг. Яна амаль пабіла рэкордныя значэнні 2016 і 2023 гадоў - плюс 44,6 градуса.

Паводле інфармацыі дзяржаўнага рэгулятара энэргетыкі, праз значнае павышэнне тэмпературы спажыванне электраэнэргіі ў краіне вырасла да 34 тысяч МВт. Тайскі метэаралагічны дэпартамент параіў пазбягаць актыўнага адпачынку і сачыць за самаадчуваннем.

Анамальная спякота ў краіне захоўваецца некалькі тыдняў. Праз цеплавыя ўдары сёлета загінулі сама меней 30 чалавек. Праз павышэнне тэмпературы вады ўлады папярэдзілі аб рызыцы страты колеру каралаў. Узровень вады ў 27 вадасховішчах упаў да 40,61% ад іх поўнай ёмістасці.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках