4 траўня 2024, Субота, 1:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Звольненай актывістцы «Еўрапейскай Беларусі» пагражаюць судом

18
Звольненай актывістцы «Еўрапейскай Беларусі» пагражаюць судом

Былы працадаўца не хоча плаціць актывістцы «Еўрапейскай Беларусі» Юліі Сцяпанавай апошні заробак і пагражае пазовам аб абароне гонару і годнасці.

Апавяшчэнне аб гэтым Юлія атрымала па электроннай пошце ў адказ на сваё пытанне аб тым, калі ёй будзе выплачаны апошні заробак. «Вашая справа перададзеная нашаму адвакату дзеля падрыхтоўкі заявы ў суд аб абароне гонару і годнасці нашай кампаніі. Пасля разгляду справы ў судзе будзе прынятае рашэнне аб тэрмінах поўных ўзаемаразлікаў», - гаворыцца ў лісце.

У маі Юлія Сцяпанава была звольненая з шведскай кампаніі «Scandinavian & UK machines AB». Афіцыйна дзяўчыне паведамілі, што яе праца не задавальняе кампанію. У асабістай жа размове дырэктар фірмы Сямён Шапкін, які сам пражывае ў Швецыі, але нарадзіўся ў былым Савецкім Саюзе, паведаміў, што сапраўднай прычынай з'яўляецца яе грамадская дзейнасць.

Юлія Сцяпанава лічыць, што да яе працы не магло быць прэтэнзій, і дырэктар проста спрабуе напалохаць яе.

«Натуральна, мой былы начальнік хоча «адмыцца». Звальняць па палітычных матывах з еўрапейскай кампаніі непрымальна. У Швецыі яму пра гэта ўжо нагадалі і нагадаюць яшчэ не раз. Думаю, што ён не чакаў такога рэзанансу. Баяцца мне няма чаго. Сваю працу я выконвала добрасумленна, быў абавязковы план - яго я выконвала, акрамя плану займалася яшчэ рознага кшталту даручэннямі. Таксама абавязковай умовай працы была штотыднёвая адпраўка падрабязных справаздач аб праведзенай працы - пытанняў па іх ніколі не ўзнікала. Да таго ж, існуюць штрафныя санкцыі ў памеры 10% ад заробку, якія прымяняюцца ў выпадку скажэння справаздачнасці аб праведзенай працы, невыканання плана прац або пачатку працы са спазненнем да 10 хвілін. За час працы да мяне такія ні разу не ўжываліся. Усе дакументы, якія пацвярджаюць мае словы, у мяне ёсць, так жа ёсць скрыншоты перамоваў з кіраўніцтвам. Акрамя таго, мой кантракт быў заключаны да канца 2012 года», - распавяла Юлія Сцяпанава сайту charter97.org.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках