24 лiстапада 2024, Нядзеля, 5:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Візаві Ярмошынай не выпусцілі з краіны

56
Візаві Ярмошынай не выпусцілі з краіны

Назіральніка Віктара Карняенку не выпусцілі з Беларусі на канферэнцыю АБСЕ.

Сустаршыня кампаніі «За справядлівыя выбары» Віктар Карняенка не змог вылецець у Вену для ўдзелу ў канферэнцыі АБСЕ па пытаннях выбараў. У аэрапорце ў яго пашпарт паставілі штамп аб тым, што яму забаронены выезд з краіны.

«Сёння мне паставілі ў пашпарт штамп аб забароне на выезд, я яго сфатаграфаваў разам з пасадачным талонам. Мне нічога не патлумачылі, сказаўшы толькі, што мне забаронены выезд», - заявіў В.Карняенка агенцтву «Інтэрфакс-Захад».

Ён звязвае забарону на выезд з краіны з тым, каб «я не змог прыняць удзел у гэтай канкрэтнай канферэнцыі». «Таксама я звязваю дадзенае рашэнне з нашай кампаніяй «За справядлівыя выбары», так улада вядзе падрыхтоўку да выбарчай кампаніі» - сказаў сустаршыня грамадзянскай ініцыятывы.

Сённяшняе рашэнне аб забароне на выезд, па словах Карняенкі, «стопрацэнтна будзе абскарджана ў судзе, тут няма ніякіх сумневаў».

Карняенка таксама паведаміў, што ў сераду ў яго дома канфіскавалі матэрыялы, падрыхтаваныя для правядзення назірання за будучымі парламенцкімі выбарамі.

Як раней паведамляў сайт charter97.org, сустаршыня кампаніі «За справядлівыя выбары» павінен быў прыняць удзел у нарадзе АБСЕ «Дэмакратычныя выбары і назіранне за іх правядзеннем». Для ўдзелу ў дадзеным мерапрыемстве ў Вену накіравалася старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына, уключаная Саветам ЕЗ у спісы «неўяздных» беларускіх чыноўнікаў у краіны Еўрапейскага звяза. АБСЕ не запрашала кіраўніка беларускага ЦВК у Вену. Віктар Карняенка павінен быў прадставіць на канферэнцыі альтэрнатыўны пункт гледжання і распавесці аб парушэннях і рэпрэсіях у дачыненні да апазіцыі.

Напісаць каментар 56

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках