26 снежня 2024, Чацвер, 23:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка помсціць за тое, што яго не пускаюць на Алімпіяду?

83
Лукашэнка помсціць за тое, што яго не пускаюць на Алімпіяду?

У адрозненні ад больш за сотні сусветных лідэраў кіраўнік Беларусі, здаецца, не трапіць на Алімпійскія гульні ў Лондан.

На адкрыцці міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар» Аляксандр Лукашэнка да здзіўлення гледачоў заявіў наступнае:

- Алімпіяда вельмі адстае ад нашага «Базара». Яна палітызавана, там вельмі шмат праблем. А «Славянскі базар» - гэта астравок вальнадумства, незалежнасці, і ў нашага «Славянскага базару» шмат чаму можна павучыцца.

Зададзімся пытаннем: з чаго гэта раптам Лукашэнка ўзгадаў аб Алімпійскіх гульнях, ды яшчэ даў ім такую негатыўную адзнаку? Ці не таму, што на галоўную спартыўную падзею чатырохгоддзя яго ўпускаць адмовіліся?

Ёсць некалькі фактаў, якія ўскосна пацвярджаюць гэту версію, піша «Саліданасць».

Па-першае, паўтара месяца таму The Guardian, спасылаючыся на крыніцы ў дыпламатычных колах, паведаміла, што на адкрыццё лонданскай Алімпіяды прыбудзе рэкордная колькасць кіраўнікоў дзяржаў - каля 120. Але сярод іх не будзе лідэраў з «чорнага спісу ЕЗ»: Асада, Мугабе і Лукашэнкі.

Па-другое, у складзе афіцыйнай беларускай дэлегацыі ў Лондан прозвішча кіраўніка Нацыянальнага алімпійскага камітэта адсутнічае, высветліла на днях «Еўрарадыё».

Па-трэцяе, узгадаем, як нервова адрэагаваў Аляксандр Рыгоравіч паўтара гады таму на тое, што яго не запрасілі на чарнобыльскія мерапрыемствы з удзелам прэзідэнтаў Украіны і Расеі. Віктара Януковіча ён тады абвінаваціў ва «вашывасці», а прэзідэнта Еўракамісіі Жазэ Мануэля Барозу і зусім назваў «казлом».

І вось у чацвер увечары мы пачулі пра «палітызаваную» Алімпіяду, дзе «вельмі шмат праблем». У 2008 і 1998 гадах, калі Аляксандр Лукашэнка лётаў на гульні ў Пекін і Нагана, падобнага чуць ад яго не прыходзілася.

Напісаць каментар 83

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках